АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

«Справа прафсаюзаў»: як яе «шылі» гнілымі ніткамі

Усё таемнае, што хавалася ў ходзе следства, у судзе становіцца відавочным. Гэтая ісціна ў чарговы раз пацвердзілася падчас першага тыдня судовага разбору над лідэрамі прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам, абвінавачанымі ў падатковым злачынстве.

«Справа прафсаюзаў»: як яе «шылі» гнілымі ніткамі
Сцэнар гэтай справы паводле задумы аўтараў у пагонах павінен быў пісацца і рэалізоўвацца па вядомай і, здавалася б, адпрацаванай схеме. Успомнім крымінальная справа кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, якая была ўзбуджаная ў 2011 годзе па ўсё той жа ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры). Бяляцкага прызналі вінаватым і асудзілі на 4,5 года. У яго справе першапачаткова тырчалі вушы КДБ.

У сваім апошнім слове праваабаронца сказаў аб некалькіх студэнтах, якія, на яго думку, атрымалі заданне ад спецслужбаў на збор інфармацыі пра дзейнасць "Вясны". Як сказаў Бяляцкі, некаторыя з гэтых хлопцаў прызналіся ў супрацоўніцтве з Камітэтам дзяржбяспекі.
Працяг тэмы.

12:47 06/08/2018


ссылки по теме