АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Замах на прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура спрабавалі забіць

Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура спрабавалі забіць. Пра інцыдэнт са спробай замаху афіцыйна паведаміў міністр інфармацыі краіны Хорхе Радрыгес. 


Замах на прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура спрабавалі забіць
Усё адбылося на святочным парадзе ў Каракасе з нагоды 81-годдзя стварэння нацыянальнай гвардыі. Прэзідэнт Мадура выступаў там з прамовай, калі на яго скіраваліся два дроны, начыненыя выбухоўкай С4. Дроны не даляцелі на прэзідэнцкай ложы —  іх збілі снайперы, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы. Служба аховы закрыла прэзідэнта бронематамі, а затым эвакуявала.

Збітыя дроны выбухнулі, некалькі вайскоўцаў, удзельнікаў парада, былі параненыя.

На відэа з месца здарэння, якое з’явілася на YouTube, бачны момант, калі Мадура ды іншыя людзі на трыбуне глядзець угору. Затым паказваюць удзельнікаў параду, якія разбягаюцца ў розныя бакі.

Адказнасць за спробу замаху на Нікаласа Мадура ўзяла на сябе ўзброеная групоўка “Фланэлевыя салдаты”. Удзельнікі арганізацыі напісалі пра гэта ў Твітэры і адзначылі, што хоць іх мэта не дасягнутая, “гэта толькі пытанне часу”.

Сам Мадура заявіў пра затрыманне некалькіх чалавек, падазраваных у гэтым замаху. Ён сказаў, што адказнасць за інцыдэнт нясе калумбійскі лідар Хуан Мануэль Сантас, а таксама крайне правыя венесуэльскія групоўкі. Прэзідэнт Калумбіі ўжо назваў гэтыя абвінавачанні “бессэнсоўнымі і неабгрунтаванымі”.

Ужо некалькі гадоў Венесуэла знаходзіцца ў глыбокім сацыяльна-эканамічным крызісе. Падзенне коштаў на нафту прывяло да моцнага спаду эканомікі краіны. Палітыка Мадура выклікала некалькі хваляў масавых пратэстаў, падчас якіх здараліся вострыя сутычкі, з ахвярамі і параненымі.
 
08:11 05/08/2018


ссылки по теме