АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

"Справа прафсаюзаў": ад каго схаваўся ў скайпе супрацоўнік ДФР?

Супрацоўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзмітрыеў, які кіраваў ператрусам у офісе прафсаюза РЭП 2 жніўня 2017 года, сёння даваў паказанні віртуальна.

"Справа прафсаюзаў": ад каго схаваўся ў скайпе супрацоўнік ДФР?
"Яму тут нічога не пагражае, і яго блізкім таксама, мы не АЗГ, а людзі Беларусі", - падкрэсліў Генадзь Фядыніч, заяўляючы хадайніцтва, каб супрацоўніка ДФР Дзмітрыева дапыталі ў судзе візуальна, а не віртуальна.

2 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска ўжо чацвёрты дзень разглядаецца "справа прафсаюзаў".

Суддзя Савецкага раёна Мінска Марына Фёдарава, якая вядзе гэту справу, адмовіла ў задавальненні хадайніцтва, матываваўшы сваё рашэнне тым, што Дзмітрыеў займаецца аператыўна-вышуковай дзейнасцю.

Суд замяць пытанне адвакатаў аб тым, ці прасіў Дзмітрыеў у суда дадатковай абароны.

У выніку прадстаўніка ДФР Дзмітрыева дапытвалі па скайпе.
Чытайце далей.

17:01 02/08/2018


ссылки по теме