АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Новым лідарам АГП стаў Васіль Палякоў

Новым лідарам Аб’яднанай грамадзянскай партыі стаў Васіль Палякоў — за яго кандыдатуру прагаласавалі ўдзельнікі з’езду арганізацыі, які праходзіў 8 ліпеня ў Мінску.

Новым лідарам АГП стаў Васіль Палякоў
Як паведамляе Радыё Свабода, усяго прапанавалі сем кандыдатураў: Васіль Палякоў, Мікалай Казлоў, Генадзь Ананьеў, Людміла Гразнова, Аляксандр Дабравольскі, Анатоль Паўлаў, Анатоль Лябедзька. Апошняга вылучылі насуперак яго жаданню — на самым пачатку з’езда былы старшыня сказаў, што хоча пакінуць гэтую пасаду і не стане ўдзельнічаць у новых выбарах кіраўніцтва.

Чатыры чалавекі ўзялі самаадвод — гэта Лябедзька, Ананьеў, Дабравольскі і Паўлаў. Тады з’явіўся яшчэ адзін прэтэндэнт — Максім Жарноўскі з Горак, які вылучыў самога сябе. Такім чынам, дэлегаты маглі выбіраць з чатырох кандыдатураў — Казлоў, Гразнова, Жарноўскі і Палякоў.

За Палякова прагаласавалі 72 дэлегаты з 104 прысутных. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні партыі.

Васілю Палякову 49 гадоў, ён жыве ў Гомелі. Паводле адукацыі палітолаг, займаецца каардынаваннем праваабарончых праграмаў.

17:33 08/07/2018