АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змены ў КК Матулі 328:галадоўка IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Чаму Лукашэнка і Сукала пакрываюць наркамафію?

8 мая прайшла сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы. Нескладана здагадацца, што выкліканая яна галадоўкай жанчын, сваякоў асуджаных па наркаартыкулам, але прызнаць гэтага кіраўнік дзяржавы не пажадаў.

Чаму Лукашэнка і Сукала пакрываюць наркамафію?
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, на сустрэчы з Сукала беларускі лідэр выказаў меркаванне, што паслаблення адказнасці ў дачыненні да распаўсюджвальнікаў наркотыкаў не будзе. Як быццам пратэсты і пытанні выклікаюць прысуды сапраўдным распаўсюднікам. Як раз наадварот. Жанчыны, якія аб'явілі галадоўку, як раз пратэстуюць супраць таго, што іх дзяцей (братоў, мужоў) прысуджаюць да велізарных тэрмінаў пазбаўлення волі ні за што, у той час, як сапраўдныя наркабароны застаюцца па-за полем гледжання правасуддзя.

Пасля сустрэчы з Лукашэнкам кіраўнік Вярхоўнага суда заявіў, што ён абмеркаваў з прэзідэнтам пытанні барацьбы з наркаманіяй і злачынствамі, звязанымі з наркотыкамі. Лукашэнка, нібыта, адназначна адзначыў, што паслабленні ў дачыненні да збытчыкаў наркотыкаў быць не можа.

Аднак пытанне менавіта ў тым, каго беларускія суды і праваахоўнікі падводзяць пад «збытчыкаў». І ён застаўся без адказу.

Пытанне ў тым, чаму ў пераважнай большасці «наркодел» правакатарамі, а потым і сведкамі на судах выступаюць міліцыянты.
Працяг тэмы. 

08.05.2018 21:42