АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Расія аб'явіла вайну Telegram — Дураў пайшоў у контратаку

Расійскія ўлады пачалі блакаванне на тэрыторыі Расіі папулярнага мэсэнджара Telegram. Але Павел Дураў і яго каманда не здаліся — Telegram пачаў выкарыстоўваць убудаваныя метады абыходу блакавання.

Расія аб'явіла вайну Telegram — Дураў пайшоў у контратаку
Каманда Telegram перанакіравала трафік карыстальнікаў на іншыя сэрвісы. Нават тыя абаненты, якія маюць праблемы з доступам да Telegram, могуць карыстацца мэсэнджарам праз VPN і проксі.

Раскамнагляд пайшоў далей і стаў блакаваць нават IP-адрасы тых сэрвісаў, куды перанакіроўваўся трафік Telegram (у тым ліку Google і Amazon). У выніку ў Расіі былі праблемы з галасавымі выклікамі Viber, часова перасталі працаваць касы ў некаторых крамах праз праблемы ў банкаўскім праграмным забеспячэнні. Але Telegram выстаяў.

Больш за тое, Павел Дураў паведаміў, што будзе выплачваць са сваіх асабістых сродкаў «мільёны даляраў» на падтрымку проксі-сэрвісаў і VPN.

«У рамках Лічбавага Супраціву — дэцэнтралізаванага руху ў абарону лічбавых свабод і прагрэсу — я пачаў выплачваць біткоін-гранты адміністратарам proxy і VPN. На працягу гэтага года буду рады ахвяраваць мільёны даляраў асабістых сродкаў на гэтыя мэты», — напісаў Дураў на сваёй старонцы УКантакце.

«Хоць расійскі рынак не складае істотнай долі карыстальніцкай базы Telegram, ён важны нам па асабістых меркаваннях», — дадаў Дураў

Такім чынам, Дураў выказаў моцную грамадзянскую пазіцыю, і паказаў, што гатовы дзеля сваіх прынцыпаў ахвяраваць вялікія сродкі. А гэта ўжо сур'ёзны выклік для расійскай дыктатуры.

10:51 18/04/2018