актуальные темы
Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук у інтэрв'ю sb.by крытычна выказаўся пра Вікторыю Азаранка з-за яе адмовы выступаць на Алімпіядзе ў Токіа. Ён кажа пра "ўчынак" тэнісісткі, якая "нечакана адмовілася ад удзелу". "Чым кіравалася Азаранка? Непрыемна, — адзначае міністр. — Як не пазмагацца за гонар краіны? Не дапамагчы, калі ў табе маюць патрэбу?".
31 жніўня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са сваім старэйшым сынам Віктарам, які займае пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. На сустрэчы падвяліся вынікі выступлення беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Не выключана, што ўжо на наступных Алімпійскі гульнях беларускія спартоўцы будуць выступаць пад нейтральным сцягам, заявіў у інтэрв'ю незалежнаму тэлебачанню Malanka LIVE выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці (БФСС) Аляксандр Апейкін.
Беларуска Ванеса Каладзінская заваявала бронзавы медаль Алімпіяды ў жаночай вольнай барацьбе ў вагавай катэгорыі 53 кг.
Інцыдэнт з беларускай спартсменкай Крысцінай Ціманоўскай парушыў алімпійскае перамір'е, лічыць прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
Міжнародны алімпійскі камітэт фармуе спіс сведкаў па справе беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік арганізацыі Марк Адамс. Напярэдадні стала вядома, што распачата дысцыплінарнае разбіральніцтва. "Цяпер вырашаецца, хто павінен быць апытаны па гэтай справе, хто павінен быць пачуты, — цытуе словы Адамса ТАСС. — Працэс працягваецца".
Крысціна Ціманоўская ляціць у Польшчу праз Вену, паведамляе @dw_belarus. У апошні момант у аэрапорце ў Токіа, незадоўга да пасадкі на рэйс да Варшавы, беларуская спартсменка перасела на рэйс Austrian Airlines у Аўстрыю. Па непацверджаных даных, такое рашэнне прынялі супрацоўнікі польскага пасольства, якія суправаджалі Ціманоўскую, паколькі тым жа рэйсам у Польшчу збіраліся ляцець некалькі замежных журналістаў.
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская падала дакументы на палітычны прытулак у Польшчы. Пра гэта распавёў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін, піша mediazona.by.
На Алімпіядзе ў Токіа раніцай у панядзелак прайшла мужчынская кваліфікацыя у кіданні молата.
Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская правяла ноч у гатэлі такійскага аэрапорта Ханэда. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Марк Адамс.
Незалежны орган па барацьбе з негатыўнымі з’явамі ў лёгкай атлетыцы (Athletics Integrity Unit, AIU) не дазволіў беларускай лёгкаатлеткі Марыі Жодик і двум прадстаўніцам эстафетнай каманды выступіць на Гульнях XXXII Алімпіяды ў Токіо. Прычына — недастатковая колькасць допінг-пробаў, узятых у спартсменак пасля таго, як яны выканалі алімпійскі нарматыў, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
Арына Сабаленка развіталася з Алімпіядай. У матчы другога раўнда (1/16 фіналу) беларуска прайграла харватцы Доне Векіч — 4:6, 6:3, 6:7(3:7).
Папа Рымскі Францыск падзякаваў арганізатарам, спартоўцам і “усім тым, хто робіць унёсак” у правядзенне Аліпіяды ў Токіа.
23 ліпеня ў Токіа на Нацыянальным стадыёне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё летніх Алімпійскіх гульняў.
Федэрацыя веславання Расіі зняла сваю каманду з Алімпіяды з-за двух весляроў. У іх знойдзены станоўчыя допінг-пробы.
Расейскія спартоўцы, якія выступяць на Алімпійскіх гульнях у Токіё, атрымалі інструкцыю для зносін з замежнымі журналістамі. Ім рэкамэндавана не камэнтаваць тэму Крыму, допінгу ў расейскім спорце і сэксуальных дамаганьняў у ім.
44-гадовы беларускі кідальнік молата Іван Ціхан заваяваў алімпійскую ліцэнзію. Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, кваліфікацыйны нарматыў ён выканаў ва ўкраінскім Луцку — 77.72 метра. Гэта яго найлепшы вынік у сезоне. У ліпені яму ўжо будзе 45.
Эксперты рабочай групы ўрада Японіі па выпрацоўцы мер супраць распаўсюджвання каранавіруса выступілі за адмову ад прысутнасці гледачоў на Алімпіядзе ў Токіа.
Чарговыя Алімпійскія Гульні пройдуць у Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года / Reuters
Алімпійскіх дэвіз "Хутчэй, вышэй, мацней" можа быць зменены, пра гэта заявіў прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах на прэс-канферэнцыі. Рашэнне будзе прынята на працягу бліжэйшых трох месяцаў.
КНДР ня будзе ўдзельнічаць у летніх Алімпійскіх гульнях у Токіё. Такое рашэньне ўлады КНДР патлумачылі пандэміяй COVID-19, паведаміла агенцыя Yonhap.
Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка заявіў, што беларускія спартсмены ў Токіа будуць выступаць пад дзяржаўным сцягам.
Нягледзячы на складаныя адносіны з МАК, Беларусь працягвае рыхтавацца да летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа.
"Беларускае пытанне" будзе разглядацца 24 лютага на пасяджэнні выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта, піша "Прессбол". Пасяджэнне пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі.
Японскі міністр адміністрацыйнай і нарматыўнай рэформы Таро Кона дапусціў магчымасць адмены Алімпійскіх гульняў у Токіо. Ён падкрэсліў, што не выключае любыя варыянты развіцця падзей.
апошнія весткі