АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:
актуальные темы
У інтэрв'ю BBC Лукашэнка прызнаў, што на Акрэсціна білі людзей, затрыманых падчас леташніх акцый пратэсту.
22:35 19/11/2021
Праваабаронцы падалі федэральнаму пракурору Германіі заяву на беларускіх сілавікоў, абвінавачаных імі ў злачынствах супраць чалавечнасці.
21:14 02/11/2021
Суд Маскоўскага раёна 2 лістапада прысудзіў тры гады "хатняй хіміі" палітвязню Максіму Клімовічу.
14:58 02/11/2021
У Мінску будуць судзіць двух работнікаў "Белтэлекама" за разгалашэнне персанальных дадзеных кліентаў арганізацыі, паведамляе Следчы камітэт у сераду.
12:10 20/10/2021
«У якасці адной з магчымых дат чарговай спробы рэвалюцыі (дня «Х», як яны лічаць) разглядаецца перыяд правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму», — пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні ў сістэме дзяржаўнай бяспекі, піша БелТА.
11:18 18/10/2021
Дакументальны фільм пра пратэсты ў Беларусі стаў пераможцам 37-га Варшаўскага кінафестывалю. "Калі кветкі не маўчаць" зняў беларускі рэжысёр Андрэй Куціла.
10:38 17/10/2021
Офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека не згодны з версіяй афіцыйнага Мінска пра фінансаванне пратэстаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала Радыё "Свабода".

09:18 16/10/2021
Палітолаг Дзмітрый Балкунец у інтэрв'ю Deutsche Welle пракаментаваў сітуацыю вакол «Камсамольскай праўды ў Беларусі» і затрымання яе журналіста Генадзя Мажэйкі.
21:26 05/10/2021
«Народная Воля» пацікавілася, чым сёння займаецца прадпрымальнік Дзмітрый Ус, які ў 2010 годзе браў удзел у прэзідэнцкай гонцы і быў потым асуджаны на пяць з паловай гадоў.

11:25 05/10/2021
Гомельскага актывіста Іллю Міронава пакінулі за кратамі, яго перавялі ў СІЗА. Пра гэта ў Facebook напісала яго маці Валянціна Міронава. Раней яе сын быў асуджаны на трое сутак адміністрацыйнага арышту. А цяпер можа праходзіць па крымінальнай справе.
16:12 03/10/2021
Арышты прадстаўнікоў страйкамаў 4 буйных прадпрыемстваў Беларусі сталі вынікам працы чалавека, які супрацоўнічаў з КДБ.


07:33 29/09/2021
Аналітыкі і навукоўцы працягваюць высвятляць, што стала чыннікам масавых пратэстаў у Беларусі і чым усё скончыцца — асабліва з улікам таго, што рэжым ні на хвіліну не змяншае ціск на грамадства.
07:59 28/09/2021
Прадстаўніца праваабарончага цэнтра "Вясна" Наталля Сацункевич лічыць "дэкаратыўнай амністыяй" памілаванне Аляксандрам Лукашэнкам 13 палітвязняў.
07:17 27/09/2021
Маці і сын Таццяна і Аляксей Бусел не выйшлі на волю, яны арыштаваныя другі раз запар. На гэты раз — на 13 і 15 сутак адпаведна. 
19:58 24/09/2021
З ліпеня 2020 года ў Мінску распачата больш за 1600 крымінальных спраў за пратэсты, або "па фактах масавых мерапрыемстваў", як заявіў у эфіры СТВ начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Паско.

08:08 13/09/2021
У Віцебску аблілі чырвонай фарбай два банеры з выявамі супрацоўнікаў ДАІ, затрымалі трох чалавек — 29-гадовага мужчыну і двух жанчын ва ўзросце 34 і 47 гадоў.
16:10 11/09/2021
Муж і жонка перасылалі ў прыватных паведамленнях адно адному інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў» — агулам іх арыштавалі на 56 сутак кожнага, а сёння зноў не выпусцілі з «сутак», паведамляюць праваабароцы.
11:26 11/09/2021
У Мінску прайшлі суды над удзельнікамі дваравога маршу з бел-чырвона-белай сімволікай. Ён мусіў адбыцца раніцай 9 верасня ў Кунцаўшчыне, але ўжо на самым пачатку пачаліся затрыманні і людзі разбегліся.
09:53 10/09/2021
Аб'ектыўны аналіз сітуацыі, якая склалася ў Беларусі за апошнія паўтара года, можна пачуць ад незалежных даследчыкаў.
11:57 09/09/2021
Сёння раніцай адбыліся затрыманні падчас лакальнага маршу на захадзе Мінска.
10:23 09/09/2021
Затрыманыя на фэсце "Аршанская бітва" асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, трох чалавек прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Гэта — Юрась Копцік, Ігар Уласенка і Васіль Мірановіч. Іх затрымалі ў ноч з 4 на 5 верасня.
21:22 07/09/2021
Заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая стала Героем Сусветнай свабоды прэсы. Яна атрымае ўзнагароду Міжнароднага інстытута прэсы. Яе прысуджаюць журналістам, якія ўнеслі значны ўнёсак у прасоўванне свабоды прэсы, асабліва ва ўмовах вялікай асабістай рызыкі.
18:46 07/09/2021
Ні пад якім ціскам немагчыма даведацца, што на самай справе думае чыноўнік, ці верыць ён у свае заявы або "крывіць душой", кажа прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук у эфіры Еўрарадыё.
18:27 07/09/2021
Вызвалілі лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, прэс-сакратара «Маладога фронту» Віталя Трыгубава і актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Сяргея Мацкойця.


08:40 30/08/2021
27 жніўня Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Паўла Севярынца на прысуд і пакінуў рашэнне Магілёўскага абласнога суда ў сіле — 7,5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
08:35 28/08/2021
апошнія весткі