актуальные темы
"Справу Белгазпрамбанка", па якой праходзіць былы кіраўнік праўлення гэтага банку Віктар Бабарыка, перадалі ў Вярхоўны суд. Расследаваннем займалася Следчае ўпраўленне КДБ. Генпракуратура "прыйшла да высновы аб ўсебаковым і аб'ектыўным даследаванні яго абставінаў, поўным адпаведнасці абвінавачванні сабраным па справе доказам".
Рада дырэктараў Белгазпрамбанка зацвердзіла старшынёй праўлення Надзею Ермакову, паведамляецца на сайце банка.
Да палітвязьня, экс-прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах Віктара Бабарыкі ў СІЗА не дапускаюць адвакатаў. Сустрэчы праходзяць толькі ў будынку КДБ у прысутнасьці трэціх асобаў.
Часовая адміністрацыя разгромленага «Белгазпрамбанка» на чале з Надзеяй Ермаковай спыняе сваю дзейнасць.
Праўленне Нацбанка спыняе дзейнасць часовай адміністрацыі па кіраванні "Белгазпрамбанкам". Апошні дзень яе працы — 10 снежня 2020 года, паведамляецца на сайце банкаўскага рэгулятара.
Марыя Бабарыка запісала відэазварот у падтрымку ўсіх, хто працягвае змагацца за будучыню Беларусі, і падзякавала штабу Бабарыкі і Каардынацыйнай радзе, адвакатам, журналістам, валанцёрам і ўсім беларусам, якія кожны дзень здзяйсняюць свой подзвіг.
Правабаронцам стала вядома, што чацвёртага жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі. Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў у межах справы "Белгазпрамбанку".
Вераніка Цапкала, жонка экс-прэтэндэнта ў кандыдаты на прэзыдэнта Валерыя Цапкалы, расказала, што яе выклікаюць ва ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю у МУС для дачы паказаньняў супраць свайго мужа.
Беларускі і расійскі бакі думаюць, што далей рабіць з "Белгазпрамбанкам", перадае "Еўрарадыё".
Віктар Бабарыка, якога трымаюць у СІЗА КДБ, патрабуе ад Белтэлерадыёкампаніі абвергнуць сюжэты, прысвечаныя так званай "справе Белгазпрамбанка". Пра гэта яго адвакаты Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч заявілі ў каментары парталу TUT.by.
Дэпартамент фінансавых расследаванняў падазрае, што Белгазпрамбанк праводзіў падазроныя фінансавыя аперацыі з удзелам падрадчыкаў "Газпрама". У іх фігуруе намеснік міністра фінансаў Андрэй Круглоў, які раней быў намеснікам старшыні праўлення "Газпрама".
Дырэктар і ўласьнік кампаніі «Актыўлізінг» Віктар Кабяк перастаў выходзіць на сувязь, ягоныя адвакаты ўстрымліваюцца ад камэнтароў. Tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы піша, што Кабяк быў на допытах у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі, але КДБ гэта не камэнтуе.
Увечары 9 ліпеня на дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі сюжэт, які быў названы "спецрасследаваннем", паведамляе Еўрарадыё. У ім паказалі кадры вочнай стаўкі патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі і яго былога намесніка ў банку Кірыла Бадзея. Пры гэтым нейкіх слоў ад Бабарыкі не прагучала.
Адвакат Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі пракаментаваў у сваім фэйсбуку сюжэт АНТ, у якім была паказаная вочная стаўка Бабарыкі з в. а. старшыні праўлення Белгазпрамбанка Кірылам Бадзеем.
Увечары 9 ліпеня на тэлеканале АНТ паказалі сюжэт, які быў названы "спецрасследаваннем". Ён прысвечаны гучнай справе Белгазпрамбанка. Аператыўна з'явілася і тэкставая версія.
У рамках «справы Белгазпрамбанка» затрыманы былы дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Анатоль Грамовіч. Гэту інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў прэс-службе КДК.
Абаронцы Віктара Бабарыкі адвакаты Аляксандар Пыльчанка і Дзмітрый Лаеўскі падалі скаргу на імя Генеральнага пракурора на пастанову аб прыцягненні іх падабароннага ў якасці абвінавачанага.
За другі квартал сродкі кліентаў у «Белгазпрамбанку» скараціліся на 30%, або больш як на 1 мільён рублёў, спасылаецца БелаПАН на фінансавую справаздачнасьць установы.
Некаторыя кліенты Белгазпрамбанка напісалі заявы ў банк з-за ўскрыцця дэпазітарных ячэек без іх прысутнасці і знікнення змесціва.
Грошы — гэта не галоўнае, што знайшлі пры ператрусе ў "Белгазпрамбанку". Пра гэта Аляксндр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі ў Брэсце 22 чэрвеня.
Найбуйнейшая карпаратыўная мастацкая калекцыя ў Беларусі, сабраная «Белгазпрамбанкам», знаходзіцца пад арыштам, убачыць яе цяпер можна толькі ў інтэрнэце. Узгадаем, як, калі і навошта яна стваралася і паразважаем з экспертамі пра яе значэнне для мастацтва і культуры нашай краіны.
У выпуску вечаровых навінаў быў паказаны сюжэт аб справе Сяргея Кармызова. Ён нібыта браў крэдыты на падстаўных асобаў для «камерсантаў з дурной рэпутацыяй».
Патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня за спробу ўплыву на сьведак і хаваньне доказаў злачынства. Пра гэта паведаміў старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Іван Церцель у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».
Нацбанк увёў часовую адміністрацыю па кіраванні "Белгазпрамбанкам".
150 карцін агульным коштам каля 20 мільёнаў долараў далучылі да "справы Белгазпрамбанка". Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1"паведаміў вядоўца Іван Эйсмант.
апошнія весткі