АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:
актуальные темы
З пасады звольнены яшчэ адзін беларускі дыпламат — часовы павераны ў Казахстане Ігар Шаладонаў. Пра адпаведную пастанову Саўміна паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
12:58 09/10/2020
Партал DELFI піша, што пасля выбараў амбасадар прыйшоў на сустрэчу беларускай суполкі «Світанак» і пацвердзіў, што ў Латвіі перамагла Святлана Ціханоўская.

10:17 06/10/2020
Еўрасаюз з 2 кастрычніка ўвядзе санкцыі ў дачыненні да прыкладна 40 афіцыйных асоб Беларусі, адказных за фальсіфікацыю выбараў і парушэнне правоў чалавека. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль на прэс-канферэнцыі па выніках першага дня саміту ЕС у Брусэлі, які пачаўся ў чацвер і завяршыўся за поўнач, піша ТАСС.
07:42 02/10/2020
Віктар Марціновіч для budzma.by пра пытанні, якія выклікала патаемная інаўгурацыя.


16:42 23/09/2020
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што правядзенне сумленных выбараў прэзідэнта Беларусі з'яўляецца лепшым выхадам з крызіснай сітуацыі, якая склалася ў гэтай краіне, піша «Інтэрфакс».
13:07 23/09/2020
Лукашэнка падчас выступлення на жаночым форуме «За Беларусь» у Мінску параўнаў Святлану Ціханоўскую з Хуанам Гуайдо, які абвясціў сябе часовым прэзідэнтам Венесуэлы.
08:44 18/09/2020
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць , што ў выпадку адсутнасьці дыялёгу паміж уладай і народам Беларусь можа атрымаць «нешта накшталт Майдану».
08:52 15/09/2020
Грамадзяне Расіі падпісваюць петыцыю да кіраўніцтва РФ з патрабаваннем адклікаць прызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

08:52 14/09/2020
«Мы звяртаемся да ўсіх цывілізаваных краін, для якіх чалавечае жыццё і годнасць з'яўляюцца бясспрэчнымі каштоўнасцямі, што ляжаць у падмурках сацыяльнага жыцця. Вы на ўласным досведзе ведаеце, што менавіта гэтыя падставовыя каштоўнасці дазваляюць вашым грамадствам развівацца. На прызнанні гэтых каштоўнасцяў будуецца палітычнае жыццё ў вашых краінах, якім бы супярэчлівым і канфліктным яно ні было. Прынцыпы справядлівасці і вяршэнства закону таксама абапіраюцца на прызнанне безумоўнай каштоўнасці чалавечага жыцця і годнасці.
13:20 11/09/2020
Яго арыштавалі і асудзілі на 10 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня.
19:28 08/09/2020
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і магчымае супрацоўніцтва паміж Літвой і Украінай у мэтах дээскалацыі сітуацыі ў Беларусі.
08:55 08/09/2020
Міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петржычэк пазначыў тэрміны ўводу санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі, паведамляе ТАСС.


10:11 07/09/2020
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Жазэп Барэль уражаны беларускімі пратэстамі.

09:33 07/09/2020
Супрацоўнікі, выпускнікі і студэнты Акадэміі мастацтваў сабралі больш за тысячу подпісаў пад зваротам да грамадства, прадстаўнікоў закона і органаў улады. Яны заяўляюць пра грубае парушэнне сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў.
15:06 01/09/2020
Святлана Ціханоўская пракаментавала ўчорашнюю заяву Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі аб стварэнні партыі «Разам».
14:20 01/09/2020
Нефармальнае пасяджэнне Савета бяспекі ААН, прысвечанае сітуацыі ў Беларусі, запланавана на пятніцу, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў Савеце бяспекі.

09:10 01/09/2020
Эльдар Кунаеў пакідае пасаду консула Казахстану ў Берасьці. З гэтай нагоды ён адказаў на пытаньні выданьня «Вечерний Брест». Адно зь іх было пра падзеі, якія цяпер адбываюцца ў Беларусі. «Ці не падалося вам, што тры гады таму вы прыехалі ў адну Беларусь, а цяпер зьяжджаеце зь іншай?» — спытаўся карэспандэнт.
09:05 30/08/2020
Прэзідэнт Францыі падкрэсліў недапушчальнасць увядзення ў Беларусь расейскіх вайскоўцаў або сілаў унутранай бяспекі.

15:02 29/08/2020
Больш за 1400 студэнтаў і выпускнікоў механіка-матэматычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта звярнуліся да дзяржаўных органаў Беларусі.
12:22 27/08/2020
Былы настаўнік фізкультуры Васіль Бурак выступіў на мітынгу «За Беларусь» у Ганцавічах, паведамляе Першы Рэгіён.

21:54 25/08/2020
Вярхоўны суд адмовіў тром экс-кандыдатам у прэзыдэнты ў задавальненьні скаргаў па выніках выбараў. Скаргі ў Вярхоўны суд падавалі Ганна Канапацкая, Андрэй Дзьмітрыеў і Святлана Ціханоўская.
17:16 25/08/2020
Каб дапамагчы ў пошуку выйсця з сітуацыі, у Беларусь гатовы выехаць вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
13:28 25/08/2020
Чатыры супрацоўнікі Белдзяржфілармоніі атрымалі позвы ў Савецкі РУУС горада Мінска. Пра гэта TUT.BY паведамілі іх калегі.
16:34 24/08/2020
Міжнародная асацыяцыя распрацоўшчыкаў гульняў (IGDA) звярнулася з адкрытым зваротам да Аляксандра Лукашэнкі і адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, у якім выказалася супраць гвалту, жорсткасці, парушэння правоў чалавека і фальсіфікацыі апошніх выбараў у Беларусі.
12:19 23/08/2020
Загінуў адзін са зніклых у часе паслявыбарчых пратэстаў – 28-гадовы Мікіта Крыўцоў, які не вярнуўся дамоў 12-га жніўня. Пра гэта паведаміла жонка Мікіты Крыўцова Алена, у сваім акаўнце ў Instagram. 
08:14 23/08/2020
апошнія весткі