АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:
актуальные темы
Кансерватыўна-хрысціянская Партыя — БНФ падала заяўку ў Мінгарвыканкам і Мінскі аблвыканкам на правядзенне традыцыйных мемарыяльных мерапрыемстваў на Дзяды. Сёлета акцыя плануецца 3 лістапада (нядзеля).
08:46 14/10/2019
Ушанавалі разам памяць тых, хто бязвінна загінуў ад рук сталінскіх катаў. У Гомлі адбылася сустрэча трох ініцыятываў, якія займаюцца пошукам месцаў масавых расстрэлаў грамадзянаў, перадае "Белсат".
12:24 29/09/2019
Намеснік Дзяржсакратара ЗША Дэвід Хэйл наведаў Курапаты, каб згадаць пра трагічны лёс ахвяр тыраніі і тэрору, адзначыць цану, якую Беларусь заплаціла за сваю незалежнасць, і выказаць імкненне да таго, каб такія падзеі ніколі не адбыліся ізноў, паведамляе амбасада ЗША ў Беларусі.

20:23 17/09/2019
15 ліпеня ў судзе Менскага раёну судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаулу і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі яшчэ ў мінулыя выходныя. 
18:08 15/07/2019
Лідэра Маладога Фронту Дзяніса Ўрбановіча затрымалі падчас Варты памяці ў Курапатах і адвезьлі ў Бараўлянскі РАУС, паведамляе Свабода.


22:42 13/07/2019
У рэдакцыю belsat.eu звярнуўся былы працаўнік рэстарану «Паедзем паядзім», што месціцца ля ўрочышча Курапаты. Ён падзяліўся некалькімі здымкамі ўнутранай кухні ўстановы, а таксама распавёў, як працуецца ў самым скандальным рэстаране Беларусі.

09:25 18/06/2019
Створаны сайт, прысвечаны народнаму мемарыялу Курапаты – kuropaty.space. Інтэрнэт-рэсурс утрымлівае раздзелы «Малітва», «Чаму трэба наведаць», «Пра мемарыял», «Цікавыя факты», «Адказы на пытанні» ды інш.


15:35 02/06/2019
У Курапатах невядомыя разбілі і параскідвалі знічы каля каменю, які ўсталяваны дзяржавай.
14:41 02/06/2019
Як у найгоршыя часы камунізму. На лаве падсудных – святары Беларускай аўтакефальнай царквы. І гэта Менск, цэнтр Еўропы ды 21 стагоддзе. Суд за малітву ў абарону Курапатаў.


08:57 30/05/2019
Пра зьнікненьне крыжоў Свабодзе паведаміў адзін зь лідэраў пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим», сустаршыня БХД Павал Севярынец.
10:05 23/05/2019
Загад Аляксандра Лукашэнкі пабудаваць Нацыянальны выставачны цэнтар на полі паміж Курапатамі і гандлёвым цэнтрам «Экспабел», празь якое праходзіць «Дарога сьмерці», выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадзтве.
11:18 16/05/2019
Пратаіерэй Фёдар Поўны, настаяльнік храма Усіх святых у Мінску, нібыта мае намер узначаліць царкоўную камісію па вывучэнні сітуацыі з Курапатамі. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку тэолаг Наталля Васілевіч.
16:10 15/05/2019
Дзяржаўнае ўпарадкаваньне Курапатаў, красавік 2019 году.


14:40 15/05/2019
Пра гэта «Белсату» распавёў кіраўнік грамадскай дырэкцыі народнага мемарыялу «Курапаты» Алесь Чахольскі.


20:09 26/04/2019
Днямі кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык агучыў: "На жаль, вось так адназначна даць адказы на пытанні, хто там (у Курапатах) ляжыць прозвішчах, немагчыма". Аднак на самай справе для гэтага патрабуецца толькі палітычная воля на самым версе.
17:31 23/04/2019
Аўтар блогу Batushka ответит — праваслаўны беларускі сьвятар Аляксандар Кухта — зьняў у Курапатах ролік з асуджэньнем сталінізму.
19:36 22/04/2019
Выступаючы на «Лініі Сталіна», Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся, што пасля зносу крыжоў у Курапатах пачаў «узбухаць» кардынал Казімір Свёнтак.

10:03 22/04/2019
Удзельнікі крыжовага шэсця спусціліся з цэнтральнага пагорка ў Курапатах, так званай Галгофы, да ўваходу на тэрыторыю народнага мемарыялу, а затым зноў падняліся на Галгофу. 
18:30 21/04/2019
Лідара БХД сустракала сям'я і паплечнікі.
15:06 20/04/2019
У МЗС Беларусі лічаць, што Курапаты павінны быць добраўпарадкаваным мемарыялам. Але добраўпарадкоўваць трэба «акуратна, па-чалавечы». Пра гэта журналістам заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, піша Tut.by.


19:28 18/04/2019
Суд Мінскага раёна аштрафаваў Змітра Дашкевіча на 50 базавых велічынь (1 275 рублёў). Такое рашэнне вынес суддзя Аляксей Крапачоў, паведамляе spring96.org


17:26 18/04/2019
Былы галоўны рэдактар галоўнай афіцыйнай газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч раскрытыкаваў знос крыжоў у Курапатах. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю Радыё "Свабода".

21:41 16/04/2019
16 красавіка Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з журналістамі на традыцыйнай прэс-канферэнцыі напярэдадні Вялікадня. Была закранутая і тэма Курапатаў, паведамляе catholic.by


15:32 16/04/2019
Партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у склад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, выступіла з ініцыятывай аб правядзенні малебну ў абарону Курапатаў 15 красавіка ў 18:00 ля рэзідэнцыі Лукашэнкі.

19:49 15/04/2019
На мінулых выходных апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч заклікаў беларусаў выходзіць кожную нядзелю на малітвенныя сходы, каб памаліцца за нявінна забітых у Курапатах. 14 красавіка да Свята-Духава кафедральнага сабора прыйшло каля 10 звычайных грамадзянаў і не менш за 15 міліцыянтаў у цывільным.
14:23 14/04/2019
апошнія весткі