АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета
актуальные темы
Аб'яднанне «Белая Русь» прыме актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня арганізацыі Генадзь Давыдзька на форуме аб'яднання, паведамляе БелТА.


16:45 17/08/2019
Старшыня партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" Сяргей Черечень распавёў "Беларускаму партызану", чаму не лічыць парламенцкую кампанію важнай.
17:03 15/08/2019
Папулярны ўкраінскі кінасерыял «Слуга народа» паўплываў на беларускія выбары. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла на прэс-канферэнцыі 14 жніўня, піша Еўрарадыё.


15:28 14/08/2019
Сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў распавёў «Беларускаму партызану» аб планах на «палітычны вэрхал».
15:59 13/08/2019
На выбарах 2016 года 31% выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова. Пра гэта ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, піша sb.by


15:31 12/08/2019
Юрыст кампаніі назірання "Права выбару", сустаршыня аргкамітэту БХД Вольга Кавалькова распавяла "Беларускаму партызану", як будзе праходзіць назіранне за парламенцкімі выбарамі.
15:06 12/08/2019
20-гадовы беларус падаў у суд Ленінскага раёна Мінска скаргу на кіраўніка Беларусі. Ён абскарджвае ўказ аб даце правядзення парламенцкіх выбараў, паведамляецца ў Telegram-канале "Выбары. Беларусь".
14:19 09/08/2019
Выбары стануць крыху больш празрыстымі, але ці дэмакратычнымі? Змены, якія Цэнтральная выбарчая камісія ўнесла ў выбарчы працэс, прааналізавалі беларускія праваабаронцы. Што змянілася? Ці прыслухаліся беларускія ўлады да міжнародных назіральнікаў і паводле якога сцэнару збіраюцца правесці сёлетнія выбары?
11:13 09/08/2019
Бізнэсмэн і намеснік старшыні партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук распавёў "Беларускаму партызану", пры якіх умовах мае намер балатавацца ў прэзідэнты.
10:01 09/08/2019
Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына перакананая, што самыя актыўныя выбаршчыкі глядзяць тэлебачанне і чытаюць газеты. Таму ў кандыдатаў, якія робяць стаўку на інтэрнэт, мала шанцаў.

18:50 08/08/2019
Цэнтральная выбарчая камісія нечакана зрабіла паслабленне для назіральнікаў. У Метадычным дапаможніку па выбарах дэпутатаў для ўчастковых выбарчых камісій, зацверджаным у канцы траўня, паведамляецца, што ЦВК здымае забарону на фотаздымку на ўчастку.

12:28 08/08/2019
Аляксандр Лукашэнка 30 ліпеня сустрэўся з кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, каб абмеркаваць маючыя адбыцца выбары. Казалі ў тым ліку і пра ўзнагароду для тых, хто працуе ў выбарчых камісіях. «Там будуць задзейнічаны лепшыя спецыялісты: настаўнікі, лекары - гэта наша інтэлігенцыя. Яны будуць адцягнуты на працу, заробак ім, вядома, у гэтыя месяцы плаціць трэба. І не шкада гэтым людзям», - сказаў Аляксандр Лукашэнка. FINANCE.TUT.BY высвятліў, колькі плацяць за працу ў выбарчых камісіях і ці пакладзены за гэта іншыя бонусы.
12:00 01/08/2019
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што чарговыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ў Беларусі вырашана "разьвесьці". Гэта не стала сенсацыяй для назіральнікаў. Таму што аб мэтазгоднасці адбіць адну кампанію ад іншай дастатковым прамежкам часу раней паўтарала кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, з якой і сустрэўся 30 ліпеня беларускі прэзідэнт.
19:36 30/07/2019
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з Лукашэнкам прапанавала правесці выбары ў Савет Рэспублікі 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў - 17 лістапада, перадае БелТА
11:50 30/07/2019
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі распавёў пра тое, чаму беларуская ўлада жадае “узмацняць дыялог” з Еўразвязам.
13:21 23/07/2019
Аляксандр Кабанаў заявіў, што праціўнікі запуску акумулятарнга заводу вырашылі выставіць свае кандыдатуры на выбары.

11:12 22/07/2019
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Цэнтрвыбаркам прапанаваў правесці 17 лістапада 2019 года. Але афіцыйна дата выбараў да гэтага часу не прызначаная.
13:19 15/07/2019
Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксандр Стральцоў сышоў з партыі. Такі ягоны ўчынак стаў адказам на ўдзел старшыні партыі Рыгора Кастусёва ў гей-парадзе ў Вільні.
09:55 29/06/2019
Некаторыя беларускія апазіцыянеры дзеляцца гісторыяй пра тое, што пасля ўдзелу старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў гей-парадзе ў Літве з ім перастаў за руку вітацца сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.
13:48 25/06/2019
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прааналізавала адкрытыя дадзеныя пра колькасць выбаршчыкаў і прыйшла да высновы, што тых, хто мае права голасу, больш за лічбу, якую агучвае Цэнтрвыбаркам.

09:43 09/06/2019
Мікалай Статкевіч запрашае людзей на сустрэчу з ім у Гомелі. Як з будучым кандыдатам у прэзідэнты.
07:38 15/05/2019
Цяперашняя сістэма ўжо не проста трымаецца на аўтарытэце кіраўніка, але і шмат у чым прайгравае сама сябе. І больш верагодная "новая цвёрдая рука", падтрыманая Масквой. Незайздросную будучыню пасля шматгадовага кіравання Лукашэнкі спрагназаваў для Беларусі сацыёлаг Алег Манаеў.
11:04 02/05/2019
Лёс рэферэндуму залежыць ад развіцця адносін на беларуска-расійскім фронце.
14:53 26/04/2019
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына будзе прапаноўваць кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку правесьці выбары ў Палату прадстаўнікоў у нядзелю 17 лістапада 2019 году. У якасьці запаснога варыянту можа разглядацца дата 3 лістапада.
16:12 24/04/2019
У парламент больш не пусцяць нават умоўна апазіцыйных асобаў, ніякай «мяккай беларусізацыі» не будзе, а пераемніка прэзідэнта не вызначылі.
14:39 24/04/2019
апошнія весткі