АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета
актуальные темы
Былы галоўны рэдактар галоўнай афіцыйнай газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч раскрытыкаваў знос крыжоў у Курапатах. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю Радыё "Свабода".

21:41 16/04/2019
16 красавіка Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з журналістамі на традыцыйнай прэс-канферэнцыі напярэдадні Вялікадня. Была закранутая і тэма Курапатаў, паведамляе catholic.by


15:32 16/04/2019
Партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у склад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, выступіла з ініцыятывай аб правядзенні малебну ў абарону Курапатаў 15 красавіка ў 18:00 ля рэзідэнцыі Лукашэнкі.

19:49 15/04/2019
На мінулых выходных апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч заклікаў беларусаў выходзіць кожную нядзелю на малітвенныя сходы, каб памаліцца за нявінна забітых у Курапатах. 14 красавіка да Свята-Духава кафедральнага сабора прыйшло каля 10 звычайных грамадзянаў і не менш за 15 міліцыянтаў у цывільным.
14:23 14/04/2019
Міністэрства лясной гаспадаркі выступіла з афіцыйным каментаром наконт зносу крыжоў у Курапатах. 

15:44 11/04/2019
У Міністэрстве лясной гаспадаркі кажуць, што Бараўлянскі спецлясгас верне ўласніку крыжы, дэмантаваныя ў Курапатах. Праўда, для гэтага трэба падаць дакументы, якія сведчаць аб праве ўласнасці на іх. Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" сказала прэс-сакратар ведамства Анастасія Дакучаева.


19:26 10/04/2019
Пра гэта мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў у інтэрв'ю Радыё Рацыя.


18:27 10/04/2019
“Апошні раз мяне кідалі ў ізалятар больш за пятнаццаць год таму, – кажа пенсіянерка. – З кім змагаецца гэтая ўлада?»

72-гадовая актывістка Ніна Багінская распавяла сайту palitviazni.info пра тое, як яе затрымлівалі ў Курапатах, пра галадоўку ў ізалятары часовага ўтрымання і ўмовы знаходжання ў няволі.


17:09 09/04/2019
Паклонныя крыжы - гэта не толькі рэлігійны сімвал, але і выраз прынятых у грамадстве гуманітарных каштоўнасцей. Пра гэта заявіў «Інтэрфакс-Рэлігія", намеснік старшыні сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Рускай Праваслаўнай Царквы з грамадствам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзе, каментуючы знос крыжоў да Курапатах.
16:05 09/04/2019
Мікола Статкевіч атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «заклікі да малебну».
12:39 09/04/2019
Суд Першамайскага раёна Мінска 8 красавіка вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Вольгі Мікалайчык «за заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства ў сацыяльных сетках».


10:28 09/04/2019
Сёння, 8 красавіка, у судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў. Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак з моманту затрымання — з улікам адбытых да суда трох сутак.
16:37 08/04/2019
Добраўпарадкаваннем назваў знос крыжоў у Курапатах дэпутат Палаты прадстаўнікоў гісторык Ігар Марзалюк. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу RTVI.
10:07 08/04/2019
У Курапатах каля 150 чалавек памаліліся за вяртанне крыжоў на месца пахавання ахвяраў сталінізму. Як перадае Радыё Свабода, малебен вёў святар некананічнай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій.


18:40 07/04/2019
Пазняк выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам да будынка ААН у знак пратэсту супраць зносу крыжоў у Курапатах 
Беларусы Нью-Ёрка выйшлі ў суботу да будынка ААН, каб пратэставаць супраць зносу крыжоў у Курапатах.

11:28 07/04/2019
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра міжнароднай камісіі Анатоль Хішчанка выказаў Свабодзе свой погляд на знос крыжоў у Курапатах.


08:27 07/04/2019
Курапаты для Аляксандра Лукашэнкі — гэта пытанне кантролю над працэсамі, што адбываюцца ў краіне. Такое меркаванне выказаў галоўны рэдактар расійскай радыёстанцыі “Эхо Москвы” Аляксей Венедыктаў у праграме “Будзем назіраць”.
16:12 06/04/2019
Бульдозерамі ў Курапатах улада хоча задаць пэўны тон і атмасфэру выбарчай кампаніі. Атмасфэру адчаю, бездапаможнасьці, бессэнсоўнасьці, піша Віталь Цыганкоў у Фейсбук. 
18:15 05/04/2019
Яцэк Чапутовіч заклікаў Беларусь паважаць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Так ён 4 красавіка пракаментаваў знос крыжоў у Курапатах «Польскаму радыё».


13:41 05/04/2019
Абаронцаў Курапатаў адганяў ад тэхнікі ля крыжоў чалавек у міліцэйскай форме, які прынцыпова адмаўляецца назваць сябе. 
13:27 05/04/2019
Паэт Уладзімір Някляеў аператыўна адрэагаваў на падзеі ў Курапатах. 

07:57 05/04/2019
А 21-й гадзіне 4 красавіка вызвалілі Піліпа Шаўрова і Валера Рабцава. Гадзінай раней вызвалілі Валянціну Яроменак. Частка затрыманых знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, паведамляе «Радыё Свабода».


22:05 04/04/2019
Археолаг, гісторык Алег Трусаў пракаментаваў “Беларускаму партызану” сітуацыю ў Курапатах.
18:15 04/04/2019
Заява Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна сітуацыі ў Курапатах.
14:54 04/04/2019
Ва ўрочышча Курапаты, дзе сёння знеслі крыжы, прыбыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая. Дырэктар Бараўлянскага лясгаса Аляксандр Мірановіч, чые супрацоўнікі займаліся дэмантажом, адмовіўся паказаць парламентарыю якія-небудзь суправаджальныя дакументы. 
13:37 04/04/2019
апошнія весткі