АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета
актуальные темы
10 ліпеня чатыры актывісткі руху «Маці 328» сустрэліся з кіраўніцай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Натальляй Качанавай.
21:53 10/07/2019
У вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну мясцовыя міліцыянты затрымалі ўдзельніцу галадоўкі «Маці 328» Сьвятлану Віткоўскую. Жанчыну трымаюць у Сьвіслацкім аддзяленьні міліцыі больш за 4 гадзіны, прычыны затрыманьня невядомыя.


17:48 21/06/2019
Актывістка «Матчынага руху 328» Марына Мацулевіч паведаміла ў фэйсбуку, што ў яе канфіскавалі тэхніку і вязуць у Следчы камітэт. На яе нібыта завялі справу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса — «абраза асобы пры выкананні». 
13:26 23/05/2019
Міжнародная праваабарончая арганізацыя пачала кампанію па абароне правоў непаўналетніх беларусаў, якія атрымалі жорсткія прысуды за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.
10:58 05/04/2019
Чарговая спроба дагрукацца да дэпутатаў. Актывісткі руху «Маці 328» паспрабавалі дамагчыся сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў, каб даведацца пра лёс паправак у 328 «наркатычны» артыкул Крымінальнага кодэксу.
09:12 03/04/2019
Марына Мацулевіч, маці аднаго з абвінавачаных паводле артыкулу 328 за незаконны зварот наркотыкаў, заявіла, што будзе сядзець на лаве ля брамы СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага ў Менску, пакуль да яе не прыйдзе пракурор, паведамляе Хартыя-97


22:34 06/10/2018
Маці асуджаных па “наркаманскім” артыкуле 328 напісалі ліст да Лукашэнкі з просьбай прымяніць да зняволеных “Акт гуманізацыі“, зменшыць тэрміны на палову і даць “тысячам юнакам і дзяўчатам, мужчынам і жанчынам шанец на нармальнае жыццё і магчымасць прыносіць карысць  сваёй краіне“.​
11:07 05/06/2018
У Лідзе ўжо восьмы дзень трымае галадоўку Людміла Лапко, маці асуджанага за збыт наркатычных сродкаў. Жанчына звярнулася ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай арганізаваць ёй сустрэчу з Лукашэнкам, каб распавесці яму пра «белыя плямы» у крымінальнай справе свайго сына.
08:39 18/05/2018
У Палаце прадстаўнікоў 17 траўня абмяркоўваюць змены ў антынаркатычнае заканадаўства. Як паведамлялася раней, плануецца знізіць планку пакаранняў за распаўсюд наркотыкаў у другой і трэцяй частках артыкула 328 Крымінальнага кодэксу.
11:48 17/05/2018
Удзельніцы «Руху маці-328» маюць намер ад 11 траўня прыпыніць галадоўку ў Калінкавічах і Пухавіцкім раёне, якая працягвалася 13 дзён.
16:39 10/05/2018
Аслабляць адказнасць для распаўсюджвальнікаў наркотыкаў недапушчальна, а галадоўка "маці-328" — "ціск і ўмяшанне ў правасуддзе".
23:13 08/05/2018
Дванаццаты дзень у Беларусі галадаюць "Маці 328", чые дзеці сядзяць па так званым "наркаманскім артыкуле".
14:14 08/05/2018
11-ы дзень працягваецца галадоўка актывістак руху "Маці 328".
16:42 07/05/2018
У Пухавіцкім раёне ў вёсцы Востраў працягваюць галадоўку 7 актывістак руху “Маці 328”. Стан некаторых з іх імкліва пагаршаецца, паведамляе Радыё Свабода.
18:14 06/05/2018
8 дзён таму жанчыны, чые блізкія адбываюць пакаранне за ўжыванне і распаўсюд наркатычных сродкаў, пачалі бестэрміновую галадоўку.
10:45 05/05/2018
Бестэрміновая галадоўка актывістак ініцыятывы «Рух маці 328» працягваецца: яны патрабуюць змякчыць пакаранне асуджаных за распаўсюд наркотыкаў.
07:27 04/05/2018
Удзельніцы руху “Маці 328”, якія распачалі галадоўку, атрымалі запрашэнне на сустрэчу з кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай.
18:30 28/04/2018
апошнія весткі