Макс Корж выпусціў кліп, зняты ў Мінску. У ім яго жонка, сілавікі і БЧБ
Музыка Макс Корж сёння, у свой дзень нараджэння, выпусціў новы кліп на песню «Яе віной», прысвечаную жонцы Таццяне. У кадры можна ўбачыць саму дзяўчыну, а таксама вялікая колькасць сілавікоў і спецтэхнікі. І бел-чырвона-белыя сцягі на мінскіх шматпавярхоўках.

Кліп здымаўся ў асноўным у сталічным раёне Грушаўка, але ў кадр трапілі і іншыя месцы. Удзел у здымках узялі некалькі сотняў фанатаў, піша REFORM.by
09:50 24/11/2020