АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Лос-Анджэлесе ўручылі «Оскараў». «Паразіты» прызнаныя найлепшым фільмам году

У ноч с 9 на 10 лютага ў Лос-Анджэлесе прайшла 92-я цырымонія ўзнагароджаньня кінапрэміі «Оскар» — самай прэстыжнай узнагароды ў сьвеце кіно. Імёны новых ляўрэатаў называлі зоркі Галівуду — як і год таму, на цырымоніі не было вядоўцаў.


У Лос-Анджэлесе ўручылі «Оскараў». «Паразіты» прызнаныя найлепшым фільмам году
Найлепшым фільмам 2019 году назвалі фільм карэйскага кінарэжысэра Пон Чжун Хо «Паразіты». Гэта першы фільм не на ангельскай мове, які атрымаў галоўную ўзнагароду «Оскара» за ўсю гісторыю існаваньня прэміі. Таксама фільм атрымаў прэміі ў намінацыях «Найлепшы замежны фільм» і «Найлепшы арыгінальны сцэнар», а рэжысэра фільму Пон Чжун Хо прызналі найлепшым рэжысэрам.

Найлепшай акторкай у гэтым годзе стала Рэнэ Зеллвегер, за галоўную ролю ў біяграфічнай карціне «Джудзі», а найлепшым акторам назвалі Хаакіна Фенікса за ролю ў трылеры «Джокер».

Найлепшым акторам другога пляну назвалі Брэда Піта за ролю ў фільме «Аднойчы... у Галівудзе», і гэта ягоны першы «Оскар» за акторскую працу — да гэтага Брэд Піт станавіўся ўладальнікам статуэткі толькі як адзін з прадусараў за фільм «12 гадоў рабства». Найлепшай акторкай другога пляну стала Лора Дэрн, якая сыграла ў карціне «Шлюбная гісторыя».

«Найлепшы анімацыйны фільм» — «Гісторыя цацак 4».
Найлепшы дакумэнтальны фільм — «Амэрыканская фабрыка».
Прэміі за найлепшую апэратарскую праца, найлепшыя візуальныя эфэкты, а таксама найлепшы гук атрымаў фільм «1917».
Прэміі за найлепшы мантаж і гукавы мантаж атрымала спартыўная драма «Ford супраць Ferrari».
Найлепшы кароткамэтражны дакумэнтальны фільм — «Навучыцца катацца на скейтбордзе ў зоне баявых дзеяньняў (калі ты дзяўчынка)».
Найлепшы кароткамэтражны мастацкі фільм — «Акно насупраць».
Найлепшы адаптаваны сцэнар — «Трус Джоджо».
Найлепшы кароткамэтражны мультфільм — «Любоў да валасоў».
Найлепшая музыка да фільма — «Джокер».
Найлепшая песьня ў фільме — (I’m Gonna) Love Me Again, «Рокетмэн».
Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка — «Аднойчы ў... Галівудзе»
Найлепшы дызайн касьцюмаў — «Маленькія жанчыны».
Найлепшыя прычоскі і грым — «Скандал».
Кадар зь фільму «Паразыты»
 «Оскар» прысуджаецца ў 24 намінацыях. У гэтым годзе прэмію ўручалі ў 92-і раз.

08:05 10/02/2020