АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss International — 2019 прадставіць Марыя Пярвій

Дачка праваслаўнага святара — прадставіць Беларусь на конкурсе Miss International. 

Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss International — 2019 прадставіць Марыя Пярвій
У конкурсе «Міс Беларусь — 2018» дзяўчына заваявала тытул «Міс глядацкіх сімпатый» і ўвайшла ў топ-10.

Марыя родам з Бабруйска, яна ўладальніца 2-га месца на конкурсе «Міс Бабруйск — 2016», студэнтка Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, яна мадэль з досведам працы. Дзяўчына вучыцца і развівае свой бізнэс у сферы пракату аўтамабіляў.

Маша — дачка праваслаўнага святара, яна ўносіць сваю лепту ў справы царквы і разам з сям'ёй пастаянна дапамагае маламаёмасным і бяздомным. На конкурсе «Міс Беларусь — 2018» дзяўчына пасябравала з пераможцай спаборніцтва прыгажосці Марыяй Васілевіч, усяляк падбадзёрвала яе, калі тая ўдзельнічала ў «Міс свету». Напрыклад, арганізавала флэшмоб у яе падтрымку.

Miss International — міжнародны конкурс прыгажосці, які ўваходзіць у «вялікую пяцёрку» самых буйных і прэстыжных. На ім ацэньваецца не толькі знешні выгляд удзельніц, але і жаданне вырашыць глабальныя і лакальныя праблемы на планеце. Штогод у спаборніцтве прымаюць удзел каля 70 дзяржаў. У 2019 годзе конкурс адбудзецца ў Токіа.

Tut.by, фота Нацыянальнай школы прыгажосці

16:13 23/08/2019