АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У белых ботах з надпісам ZENA. 16-гадовая ўдзельніца «Еўрабачання» ад Беларусі правяла першую рэпетыцыю

4 мая ў Тэль-Авіве распачаліся рэпетыцыі да конкурсу «Еўрабачанне». Рэпетыцыі на сцэне — гэта апошняя магчымасць удзельнікаў скарэктаваць канчатковы выступ і пабачыць, як будзе выглядаць нумар у тэлевізійнай версіі. 


У белых ботах з надпісам ZENA. 16-гадовая ўдзельніца «Еўрабачання» ад Беларусі правяла першую рэпетыцыю
Удзельніца ад Беларусі, 16-гадовая Зіна Купрыяновіч (ZENA) выйшла на сцэну ў пярэстым уборы.

«Фішкай» вобразу сталі высокія боты на шнуроўцы з надпісам ZENA, якія былі пашытыя ў адзіным экзэмпляры спецыяльна для ўдзельніцы.
Нагадаем, сёлета конкурс «Еўрабачанне» пройдзе 18 мая ў Ізраілі. Беларусь выступіць у першым паўфінале, 14 мая, пад нумарам 8.

nina.nn.by
16:27 06/05/2019