АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Першая аўтограф-сесія беларускамоўнага аўтара ў OZ.by

У краме OZ.by 13 красавіка а 12:00 па адрасе Пераможцаў 3 (ст. м. Няміга) адбудзецца аўтограф-сесія Кірыла Стаселькі з нагоды выхаду новага рамана «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».


Першая аўтограф-сесія беларускамоўнага аўтара ў OZ.by
Кампанія OZ.by упершыню ладзіць на сваёй пляцоўцы аўтограф-сесію беларускамоўнага аўтара. Падчас імпрэзы Кірыл Стаселька распавядзе пра свой новы раман «Дзевяць жыццяў Віта Морэ», яго канцэпцыю і асаблівасці выдання кнігі. У межах імпрэзы будзе магчымасць набыць раман, атрымаць аўтограф пісьменніка і задаць яму пытанні.

Новы раман Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» паставіў адразу два рэкорды беларускай літаратуры: жанравы і па колькасці персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, выкарыстоўваецца адразу 7 літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» ‒ Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Дзевяць жыццяў Віта Морэ ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара ‒ «Дзіцячы маніфест» і «Marginalis» ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, «Дзіцячы маніфест» увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман «Marginalis» некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку, крамы oz.by.



21:00 04/04/2019