АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

На «Гродна Азоце» работнікам, якія пройдуць вакцынацыю ад кавіду, заплацяць па 250 рублёў

Прэмію абяцаюць тым супрацоўнікам, хто прышчэпіцца да 3 снежня.

Пра ўмовы і тэрміны вакцынацыі супрацоўнікам «Гродна Азота» расказаў на аператыўнай нарадзе намеснік гендырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы Рамуальд Барсук, паведамляе «Гродненский химик».

Ён зазначыў, што прэмія за вакцынацыю 250 рублёў будзе выплачаная тым работнікам, якія зробяць прышчэпку да 58-годдзя «Азоту», якое святкуецца 3 снежня.

Таксама ў перыяд правядзення прышчэпачнай кампаніі пад увагай кіраўніцтва будзе актыўнасць кіраўнікоў падраздзяленняў, паколькі самае галоўнае пытанне для прадпрыемства, паводле Барсука, — «бесперабойная праца вытворчасці, якая наўпрост залежыць ад здароўя і працаздольнасці супрацоўнікаў».


13:28 27/10/2021


Загрузка...
Загрузка...