АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Малдова ўпершыню ў гісторыі закупіла газ у Польшчы

Малдова заключыла кантракт на пробную пастаўку прыроднага газу з польскай энергетычнай кампаніяй, паведаміла напярэдадні прэс-служба ўрада.

 
"Урад Рэспублікі Малдова паведамляе, што сёння, 25 кастрычніка 2021 года, быў падпісаны кантракт на пробную закупку аднаго мільёна кубаметраў прыроднага газу паміж дзяржаўнай кампаніяй Energocom і польскай кампаніяй PGNiG", – гаворыцца ў паведамленні.

Афіцыйны Кішынёў удакладніў, што ўпершыню ў суверэннай гісторыі набывае газ з альтэрнатыўнай крыніцы. На аб'яўлены дзяржаўнай кампаніяй тэндэр паступіла сем заявак.
"Пробная закупка праводзіцца для праверкі магчымасці імпарту газу з альтэрнатыўных крыніц і для ўраўнаважвання нізкага ціску ў сістэме падачы прыроднага газу", - растлумачылі ва ўрадзе Малдовы.

Пры гэтым там адзначылі, што перамовы з расійскай кампаніяй "Газпром" аб падпісанні доўгатэрміновага кантракта працягваюцца. Купля газу з альтэрнатыўнай крыніцы, як запэўніваюць у малдаўскім урадзе, дае магчымасць захаваць пастаўкі спажыўцам, пакуль ціск зніжаны ў нацыянальнай размеркавальнай сістэме.

"Тарыф, які плацяць грамадзяне за прыродны газ, застаецца нязменным", - звярнулі асаблівую ўвагу ў прэс-службе Саўміна рэспублікі.


09:18 26/10/2021


Загрузка...
Загрузка...