АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

ФБР праводзіць ператрус у доме Алега Дзерыпаскі ў Вашынгтоне

ФБР праводзіць ператрус у доме расійскага мільярдэра Алега Дзерыпаскі ў Вашынгтоне.

Супрацоўнік ФБР дзяжурыць каля дома расійскага мільярдэра / twitter.com/strickdc​


Супрацоўнікі ФБР абмежавалі доступ да будынка і ўнеслі ўнутр некалькі прафесійных асвятляльных прыбораў, піша Еўрарадыё са спасылкай на Бі-бі-сі.

Прадстаўнікі бізнэсоўца пакуль не каментуюць сітуацыю.

Дзерыпаска займае 37-е месца ў рэйтынгу найбагацейшых бізнэсмэнаў Расіі па версіі Forbes, яго маёмасць ацэньваецца ў 17 мільярдаў даляраў. У 2018 годзе Мінфін ЗША щвёў персанальныя санкцыі супраць Дзерыпаскі ў сувязі з "варожымі дзеяннямі Расіі па ўсім свеце". Акрамя самога бізнэсоўца, пад санкцыі трапілі звязаныя з ім 8 кампаній.

21:36 19/10/2021


Загрузка...
Загрузка...