АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

МАЗ, БелАЗ і «Белаэранавігацыя» падалі судовыя пазовы да Рады Эўразьвязу

МАЗ, БелАЗ і «Белаэранавігацыя» падалі судовыя пазовы да Рады Эўразьвязу, дамагаюцца скасаваньня санкцый

МАЗ, БелАЗ і «Белаэранавігацыя» падалі судовыя пазовы да Рады Эўразьвязу
Тры беларускія кампаніі патрабуюць ад Рады Эўразьвязу, каб іх выключылі з санкцыйных сьпісаў і адмянілі ўведзеныя супраць іх абмежаваньні.

Як паведамляецца ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу, пазовы зарэгістравалі ў канцы жніўня-пачатку верасьня.

У прыватнасьці МАЗ, БелАЗ і «Белаэранавігацыя» падалі пазовы да Рады Эўразьвязу з патрабаваньнем адмяніць рашэньні, якімі яны былі ўнесеныя ў санкцыйныя сьпісы.

24 чэрвеня Рада Эўразьвязу зацьвердзіла эканамічныя сэктаральныя санкцыі супраць беларускіх уладаў. Яны закранулі вядучыя экспартныя галіны: калійную, нафтаперапрацоўчую, машынабудаўнічую.

Санкцыі пазбавілі БелАЗ і МАЗ паставак заходніх рухавікоў, якімі камплектаваўся мадэльны шэраг.

Тым часам структуры Эўразьвязу рыхтуюць пяты пакет санкцый у дачыненьні да беларускага рэжыму за разьвязваньне міграцыйнага крызісу і далейшы наступ на асноўныя свабоды ў краіне.



14:14 18/10/2021


Загрузка...
Загрузка...