АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Памёр бізнесмен Юрый Данькоў

Памёр бізнесмен Юрый Данькоў, былы ўладальнік пафаснага "Dankoff-клуба" ў Мінску.

Памёр бізнесмен Юрый Данькоў
Як стала вядома @euroradio, гэта адбылося ў Гомелі. Прычынай смерці сталі наступствы COVID-19.

У 1990-я Данькоў заснаваў клуб, вакол якога круцілася начное жыццё Мінска. Потым стаў дэпутатам Мінгарсавета, у 2001 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнціх выбарах.

У 2012-м бізнесмена асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі. У справе было 7 артыкулаў: ухіленне ад выплаты падаткаў, уцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў… Данькоў адсядзеў 7 гадоў. Выйшаўшы даў некалькі інтэрв’ю. Але сваіх галоўных таямніцаў, падаецца, так нікому і не распавёў.

10:02 15/10/2021


Загрузка...
Загрузка...