АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Літве заявілі пра 2 мільярды долараў, якія страціла Беларусь

У Літве заявілі пра два мільярды долараў, якія страціла Беларусь. Праўда, не зусім ясна, што гэта за сума і з чаго яна складаецца.



Міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс заявіў, што яго краіне "ўдалося выканаць сваю задачу і прадухіліць трапленне ў краіну электраэнергіі, вырабленай на Астравецкай АЭС". Ён даў "гарантыю на 110%", што электраэнергія, якая вырабляецца на БелАЭС, не паступае ў Літву. І менавіта намаганні літоўскага боку па "энергетычнай блакадзе" і каштуюць Беларусі вялізную суму, піша lrt.lt.

Крэйвіс лічыць далёкай перспектывай магчымы запуск Беларуссю другога блока АЭС (беларускі бок ў верасні заявіў, што ён гатовы на 87%). А "два блокі проста не змогуць працаваць адначасова, таму што беларуская энергасістэма яшчэ не падыходзіць для гэтага", заявіў ён. У Вільні глядзяць, "што будзе далей".







14:30 07/10/2021


Загрузка...
Загрузка...