АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Аператар А1 перанес павышэнне тарыфаў на 1 лістапада

Аператар мабільнай сувязі А1 вырашыў перанесці павышэнне тарыфаў на шэраг паслуг сувязі з 1 кастрычніка на 1 лістапада.


З 1 лістапада зменяцца памеры абаненцкіх плат на тарыфных планах для фізічных і юрыдычных асоб, на кошт выклікаў на некаторых тарыфах і кошт інтэрнэт-трафіку, які ўключаны ў абаненцкую плату для юрыдычных асоб звыш плана.

З гэтай даты таксама зменіцца кошт паслуг у роўмінгу і кошт міжнародных выклікаў.

Усе астатнія змены ўступяць у сілу з 1 кастрычніка, дадалі ў А1, перадае Еўрарадыё.

08:12 29/09/2021


Загрузка...
Загрузка...