АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Следчы камітэт арыштаваў разьліковы рахунак прадпрымальніцкай арганізацыі «Пэрспэктыва»

Кіраўнік арганізацыі Анатоль Шумчанка адзначыў, што пастанова СК датуецца 14 ліпеня 2021 году.


Аб’яднаньне «Пэрспэктыва» прадстаўляе інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў. Арганізацыя зьявілася ў сьнежні 2002 пасьля масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў летам і восеньню таго году. Прадпрымальнікі выступілі супраць уціску з боку дзяржавы іх эканамічных правоў. На хвалі акцый пратэсту лідэры розных арганізацый прадпрымальнікаў дамовіліся аб супрацоўніцтве.

Старшынём «Пэрспэктывы» абралі Анатоля Шумчанку. У верасьні 2002 году ён стаў ініцыятарам аб’яднаньня лідэраў розных арганізацый прадпрымальнікаў у Абʼяднаную раду прадпрымальнікаў. Анатоль Шумчанка — арганізатар правядзеньня акцый пратэсту прадпрымальнікаў, ініцыятар перамоў і сустрэч прадпрымальнікаў з уладамі, піша Свабода.

14:12 30/07/2021


Загрузка...
Загрузка...