АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сям'я алігарха Алексіна прадала свае еўрапейскія бізнесы

Пасля трапляння пад еўрапейскія санкцыі бізнесмен Аляксей Алексін мяняе структуру ўласнасці ў сваіх кампаніях. У чэрвені ён прадаў беларускі МТБанк (а разам з ім — і ІдэяБанк) ліванскаму бізнесмену. А цяпер яго сям'я пазбавілася і ад еўрапейскіх актываў.

Дзмітрый і Аляксей Алексіны / калаж Еўрарадыё

Латвійскія кампаніі па вытворчасці біяпаліва Mamas D і бровар Latgales Alus D належалі жонцы Алексіна Іне і яго старэйшаму сыну Дзмітрыю. Акрамя іх, невялікая доля была ў латвійскага нафтатрэйдара Аляксандра Грахоўскіса.

Заробак у абмен на падтрымку: як у ЕС тлумачаць санкцыі супраць бізнесменаў
Іна Алексіна адмовілася ад долі ў абедзвюх кампаніях у чэрвені. А ў 20-х чыслах ліпеня прадаў (прынамсі, так гэта выглядае афіцыйна) свае долі і Дзмітрый Алексін, перадае Еўрарадыё.

Як вынікае са звестак Lursoft, цяпер Mamas D і Latgales Alus D цалкам належаць Грахоўскісу. Мяркуючы па рэестры, у Алексіных не засталося ні аднаго латвійскага і, адпаведна, еўрапейскага бізнесу. 

"Падарунак" ад Чыжа

Mamas D і Latgales Alus D "дасталіся" Алексіну пасля таго, як у 2012 годзе пад санкцыі трапіў ягоны партнёр Юрый Чыж. Бізнесмены "падзялілі" свае актывы. Па сутнасці, пасля гэтага і пачалася "залатая пара" ў Алексіна, які з часам стаў адным з найбуйнейшых беларускіх бізнесменаў.

Набліжаны да Лукашэнкі бізнесмен выкарыстаў хітры трук для сыходу ад санкцый
Абедзве прададзеныя кампаніі — досыць паспяховыя і прыносілі сям'і Алексіных добрыя грошы. Яны ўваходзяць у спісы найбуйнейшых прадпрыемстваў Даўгаўпілса, другога па велічыні года ў Латвіі, а іх абароты ацэньваліся ў дзясяткі мільёнаў еўра.

У лютым 2021 года ў медыя цыркулявала інфармацыя, што менавіта Латвія "заблакавала" ўключэнне Алексіна-старэйшага ў санкцыйныя спісы. Гэтае прозвішча з'явілася ў блэклістах толькі ў чэрвені, калі быў уведзены "чацвёрты пакет" санкцый Еўрасаюза.

18:44 29/07/2021


Загрузка...
Загрузка...