АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Судовыя выканаўцы спрабавалі трапіць у дом Юрыя Чыжа

22 ліпеня судовыя выканаўцы спрабавалі трапіць у дом бізнесоўца Юрыя Чыжа ў пасёлку закрытага тыпу Лагожаск, піша "Народная Воля".



Яны нават выклікалі машыну МНС і папрасілі ўскрыць замок на браме, каб можна было трапіць на тэрыторыю сядзібы. 

Аднак судовых выканаўцаў Цэнтральнага раёна Мінска напалохаў вялікі сабака алабай. які брахаў у двары. Супрацоўнікі МНС наадрэз адмовіліся страляць у жывёлу, якая магла накінуцца на незнаёмцаў.

Cёння стала вядома, што кампанію Чыжа "Трайпл" суд прызнаў банкрутам.

16:17 22/07/2021


Загрузка...
Загрузка...