АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"Настроі ўпадніцкай". Работнікі "Белмедпрэпаратаў" паведамляюць аб палітычных звальненнях

Работнікі «Белмедпрэпаратаў» паведамляюць пра тое, што некаторым супрацоўнікам прадпрыемства на розных падставах прапануюць звольніцца па ўласным жаданні альбо  абяцаюць звольніць іх з вымовай, калі не пагодзяцца на першы варыянт.



"Настроі ўпадніцкай". Работнікі "Белмедпрэпаратаў" паведамляюць аб палітычных звальненнях
Работнікі звязваюць гэта з выразам сваёй палітычнай пазыцыі. «Настроі ўпадніцкі, людзі не ведаюць, хто наступны і хто будзе выконваць працу звольненых. Кіраўніцтва не трымаецца за работнікаў, якія вельмі шмат прынеслі прадпрыемству і якім замены няма наогул», - кажа адна з работніц прадпрыемства, якая апынулася ў такой сітуацыі.

Яна распавяла, што раней заўваг да яе працы або дысцыплінарных спагнанняў не было, але яна ўдзельнічала ў акцыях салідарнасці, выйшла з праўладнага прафсаюза і падпісала ліст супраць гвалту. На прадпрыемстве TUT.BY сказалі, што «ўсплёску звальненняў няма, гэта няпраўда».


13:31 15/04/2021


Загрузка...
Загрузка...