АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Нацбанк Беларусі: за год ЗВР скараціліся на 1,9 млрд долараў ці на 20,5%

За год золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 1,9 млрд долараў ці на 20,5%. На 1 студзеня 2021 года яны складалі 7 млрд 468 млн 500 тысяч долараў (паводле папярэдніх даных), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У снежні 2020-га ЗВР выраслі на $92,1 млн ці на 1,2%. Пасля прэзідэнцкіх выбараў тэндэнцыя была наступная: жнівень — зніжэнне на 1,3 млрд долараў ці на 15,8%, верасень — зніжэнне на 136,4 млн долараў ці на 1,8%, кастрычнік — рост на $164,2 млн ці на 2,2%, лістапад — зніжэнне на 109,2 млн долараў ці на 1,5%.

Нацбанк тлумачыць зніжэнне ЗВР па выніках мінулага года пагашэннем пазык на суму каля 3,9 млрд долараў (у снежні — 227 млн долараў) і продажам валюты на біржы.

Беларускі ўрад знізіў крытычны парог ЗВР. Калі на 1 студзеня 2021-га яны павінны былі складаць не менш за 7,3 млрд долараў, дык на 1 студзеня 2022-га — не менш за 6 млрд долараў.

10:01 06/01/2021


Загрузка...
Загрузка...