АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка пра нафту і газ: залежаць ад адной краіны не будзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці супрацоўнічаць з Масквой, але Мінск будзе шукаць альтэрнатыўныя крыніцы пастаўкі нафты і газу.




"Нафту і газ будзем купляць, дзе зручна, і залежаць ад адной краіны не будзем", - сказаў Лукашэнка журналістам у нядзелю.

Пры гэтым ён заявіў, што Мінск заўсёды будзе гатовы на супрацоўніцтва з Масквой, незалежна ад яе гатоўнасці выбудоўваць цесныя адносіны.

Лукашэнка пагутарыў з прэсай пасля таго, як аддаў свой голас на выбарах прэзідэнта на ўчастку №509 Старавіленскай выбарчай акругі Мінска, размешчанай у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.

У сваю чаргу прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка паведаміў, што другі танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды.

"Сёння ў порт Клайпеды прыбыў танкер з амерыканскай нафтай гатунку "белы арол" аб'ёмам 76 тысяч тон. Да вечара пачнецца разгрузка", - сказаў Цішчанка.

Паводле яго слоў, далей нафта будзе транспартавацца па чыгунцы на Наваполацкі НПЗ. Плануецца, што 12-13 жніўня першыя цыстэрны прыбудуць на завод і да канца месяца ўжо ўся партыя паступіць на перапрацоўку.

"Гэта другая танкерныя пастаўка амерыканскай нафты ў Беларусь. Гатунак, пастаўлены ў гэты раз, спецыяльна распрацаваны ў якасці аналага расійскага Urals для еўрапейскіх НПЗ", - дадаў Аляксандр Цішчанка.

Нагадаем, першую партыю нафты ў ЗША Беларусь закупіла пасля візіту дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа ў Мінск. Менавіта тады паміж Пампеа і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам былі дасягнутыя дамоўленасці аб куплі сыравіны. Расійскія нафтавыя кампаніі ў студзені-маі 2020 года скарацілі пастаўкі нафты. Экспарт у Беларусь знізіўся на 47,7% да 3,64 мільёна тон нафты ў параўнанні з мінулым годам.

План паставак расійскай сыравіны на беларускія НПЗ па нафтаправодзе "Дружба" на чэрвень складае адзін мільён тон. У чэрвені 2019 года па магістральным трубаправодзе было перапампавана на НПЗ у Наваполацку і Мазыры 1,4 мільёна тон. Па словах прадстаўніка канцэрна "Белнафтахім", частка расійскай нафты будзе пастаўлена таксама па жалезнай дарозе. Усяго на беларускія НПЗ сыравіна будзе паступаць ад дзесяці расійскіх кампаній.



12:59 09/08/2020


Загрузка...
Загрузка...