АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Цяпер можна здымаць наяўныя з карткі праз касу крамы — але пакуль толькі ў вёсках

Адпаведная пастанова Саўміна і Нацбанка апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У сельскай мясцовасці, мястэчках, тэрыторыі па-за населенымі пунктамі трымальнік банкаўскіх картак можа атрымаць наяўныя праз касавае абсталяванне, падключанае да сістэмы кантролю касавага абсталявання, з 5 чэрвеня 2020 года.

На астатняй тэрыторыі краіны — з 1 студзеня 2022 года.

Выдаваць грошы змогуць юрыдычныя асобы, ІП, што прадаюць тавары, выконваюць работы або аказваюць паслугі.

Сума наяўных у рамках адной аперацыі можа складаць не больш за 5 базавых велічынь уключна (сёння 135 рублёў).

Пастанова ўступае ў сілу з 5 чэрвеня.


09:59 19/05/2020


Загрузка...
Загрузка...