АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларусь пачала купляць нафту ў ЗША

Гаворка пакуль ідзе пра адзін танкер, перавалка якога адбудзецца ў Клайпедзе.

Беларусь пачала купляць нафту ў ЗША
Беларусь пачынае пастаўкі нафты з ЗША, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Гэта стала магчымым па выніках дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту ў Беларусь дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, гаворыцца ў заяве міністра, змешчанай на сайце МЗС.

«З задавальненнем пацвярджаю пачатак паставак нафты з ЗША ў Беларусь», — гаворыцца ў заяве.

Ажыццяўленне паставак амерыканскай нафты з'яўляецца часткай дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц (забеспячэння) і забеспячэнні ўстойлівай працы нафтаперапрацоўчага комплексу Беларусі ў 2020 і ў наступныя гады.

«Разглядаем супрацоўніцтва з ЗША ў нафтавай сферы як істотны элемент энергетычнай бяспекі дзяржавы, як важную частку краін, якія развіваюцца, і які мае значны патэнцыял гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама як фактар забеспячэння суверэнітэту нашай краіны ў эканамічнай галіне», — адзначыў Макей.

Міністр таксама адзначыў, што Беларусь вядзе працу з амерыканскім бокам па далейшым развіцці двухбаковых эканамічных сувязяў. Створаныя намаганнямі Мінска і Вашынгтона новыя магчымасці ў галіне гандлю і капіталаўкладанняў выгадныя амерыканскім і беларускім кампаніям.

«Беларускі бок працягне дзейнічаць у інтарэсах умацавання партнёрскіх адносін з ЗША, якія, па нашым перакананні, уяўляюць сабой уклад у супольныя намаганні па пераадоленні супярэчнасцяў у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі», — заявіў Макей.

Пакуль будзе пастаўлена 80 тысяч тон гатунку Bakken.

Танкер павінен прыбыць у Клайпеду ў пачатку чэрвеня, паведаміў прэс-сакратар Белнафтахіма Аляксандр Цішчанка.


15:51 15/05/2020


Загрузка...
Загрузка...