АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

«Хацелася б бачыць тэндэнцыі, якія насцярожваюць»: Лукашэнка прыняў з дакладам Румаса

Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу пацікавіўся вынікамі працы эканомікі за 4 месяцы года. «Першы квартал мы аналізавалі. Красавік месяц, зразумела, у сілу пэўных абставінаў, і вельмі сур'ёзных для нашай экспартна арыентаванай эканомікі, быў няпростым. Таму хацелася б у першым набліжэнні бачыць вынік гэтых чатырох месяцаў і асноўныя тэндэнцыі, якія перш за ўсё нас насцярожваюць», - сказаў ён.

 

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся сітуацыяй у сферы дзяржаўнага доўгу. «Якая сітуацыя, што мы бачым, як будзем разлічвацца па даўгах?» - пазначыў ён пытанне.

 

«Трэцяя тэма — гэта МВФ. Я даручаў ураду перш за ўсё заняцца гэтымі пытаннямі. Ну і іншыя міжнародныя банкаўскія арганізацыі, якія не супраць нас прафінансаваць у гэты час, у тым ліку па ахове здароўя», — адзначыў Лукашэнка, перакладае euroradio.fm

11:28 14/05/2020


Загрузка...
Загрузка...