АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Нацбанк з 20 траўня зніжае стаўку рэфінансавання да 8% гадавых

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 20 траўня зніжаецца з 8,75% да 8% гадавых.

 Стаўка па крэдыце овернайт будзе зніжаная з 9,75% да 9% гадавых, па дэпазіце овернайт — з 7,75% да 7% гадавых.

Адпаведныя рашэнні Праўленне Нацбанка прыняла на пасяджэнні 13 траўня, паведамляе прэс-служба галоўнага банка краіны.

Наступнае пасяджэнне Праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланаванае на 12 жніўня 2020 года.

Папярэдняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання адбылося 19 лютага: тады яна знізілася з 9% да 8,75%. Чарговае зніжэнне да 8% — гэта новы гістарычны мінімум.

euroradio.fm
15:11 13/05/2020


Загрузка...
Загрузка...