АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларусы ўстанавілі новы рэкорд па інвестыцыях у жылую нерухомасць у Польшчы

Летась грамадзяне і кампаніі з Беларусі набылі амаль 27 тысяч квадратных метраў у суседняй краіне і занялі трэцяе месца сярод пакупнікоў-замежнікаў — пасля ўкраінцаў і немцаў.

Беларусы ўстанавілі новы рэкорд па інвестыцыях у жылую нерухомасць у Польшчы
Паводле справаздачы міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, накіраванай у сейм, фізічныя і юрыдычныя асобы з Беларусі у 2019 годзе сталі гаспадарамі 30 984,13 кв. метраў, уключаючы 26 825,99 кв. м. жылля і 4 158,14 кв.м. нежылой нерухомасці.

Фізічныя асобы набылі ў польскіх населеных пунктах 30 748,12 квадратаў (у тым ліку 26 763,61 кв. м. кватэр і жылых дамоў), кампаніі і арганізацыі — 236,01 кв. метраў (у тым ліку 62,38 кв.м. жылля). І па агульным, і па жылым фондзе, які у 2019 годзе перайшоў у рукі нашых суграмадзян і кампаній з беларускім капіталам, гэта — новыя рэкорды. Для параўнання: у 2018 годзе агульная плошча набытых фізічнымі і юрыдычнымі асобамі Беларусі памяшканняў склала 23 313 46 кв. метраў, а жылля — 20 350, 17 кв. метраў.

Па інвестыцыях у жыллё беларусы захавалі трэцяе месца пасля ўкраінцаў і немцаў. Першыя ў мінулым годзе набылі на тэрыторыі Польшчы 162 483 01 кв. метраў, другія — 55 484, 56 кв. метраў.

Украіна ў цэлым узначальвае спіс краін, чые грамадзяне і кампаніі больш за ўсіх былі зацікаўлены ў польскай нерухомасці. Яны купілі у 2019 годзе 180 302,46 кв. м. жылля і камерцыйнай нерухомасці. За кошт нежылых памяшканняў другі радок занялі Нідэрланды (135 772,44 кв.м.), а трэці — Кіпр (83 118,14 кв.м.). Германія стала чацвёртай (76 332, 99 кв.м.).

Беларусь у агульным рэйтынгу заняла дзявятае месца, прапусціўшы наперад яшчэ Францыю (51 304,20 кв.м.), Вялікабрытанію (44 715,16 кв.м.), Ізраіль (38 198,37 кв.м.) і Люксембург (34 183,27 кв.м.). Расіяне, для параўнання, купілі ў 2019 года ў Польшчы 19 091,81 кв. метраў нерухомасці, большая частка з якой прыпала на жыллё.

У цэлым у мінулым годзе польская нерухомасць карысталася высокім попытам. Замежнікі купілі 962 731,33 кв. метраў нерухомасці, што амаль на траціну больш, чым годам раней (603 529, 30 кв.м.).

Самымі папулярнымі гарадамі сталі Варшава (454 794,86 кв.м.), Кракаў (87 507,54 кв.м.), Уроцлаў (59 478,22 кв.м.), Лодзь (54 955,48 кв.м. ) і Гданьск (17 901,52 кв.м.).

пераклад Новы час
09:20 05/05/2020


Загрузка...
Загрузка...