АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларускі рубель далей таньнее на фоне абвалу нафтавых цэнаў

Абвал нафтавых цэнаў наўпрост адбіваецца на пазыцыях беларускага рубля, які ў валютным кошыку Нацыянальнага банку моцна залежыць ад рубля расейскага. Ад пачатку тыдня беларуская валюта слабее.

Беларускі рубель далей таньнее на фоне абвалу нафтавых цэнаў
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 красавіка даляр ЗША падаражэў больш як на 2,5 капейкі, да 2,5096 рубля.

Эўра дадаў больш за 3 капейкі, да 2,7246 рубля.

Курс расейскага рубля зьмяніўся неістотна — 3,25 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Максымальнай адзнакі амэрыканская валюта дасягнула 23 сакавіка, калі вырасла адразу на 8 капеек, да 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі.

Эўра тады дадаў 6 капеек, да 2,83 рубля.

Ад таго часу на фоне часовага росту цаны на нафту пасьля яе рэзкага абвалу курс беларускага рубля некалькі таргоў запар умацоўваўся. Зрэшты, працягвалася тое нядоўга.

svaboda.org
12:21 22/04/2020


Загрузка...
Загрузка...