АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

На таргах БВФБ долар і еўра падаражэлі, расійскі рубель патаннеў

Долар і еўра падаражэлі на таргах 26 сакавіка, расійскі рубель патаннеў — такія вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Долар падаражэў на 1,11 капейкі да 2,59 рубля роўна за $1.

Курс еўра вырас адразу на 3,83 капейкі да 2,8287 рубля за €1.

Расійскі рубель на гэты раз патаннеў на 2,85 капейкі і каштуе Br3,2957 за ₽100.

Нагадаем, што ў курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра - 30 і 20%.

13:56 26/03/2020


Загрузка...
Загрузка...