АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Румас: рыхтуюцца прапановы Лукашэнку па падтрымцы прадпрыемстваў і бізнесу

Беларускі ўрад рыхтуе прапановы Аляксандру Лукашэнку па падтрымцы айчынных прадпрыемстваў і бізнесу.

Пра гэта ў аўторак распавёў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Паводле яго слоў, гэта першы такі пакет мер, яго распрацавала Міністэрства эканомікі і "прапрацавалі з бізнес-саюзамі", перадае "Еўрарадыё".

"Для таго, каб дапамагчы прадпрыемствам лягчэй прайсці вось гэты складаны перыяд", — патлумачыў Румас неабходнасць агучанага праекту.

Таксама Мінэканомікі "прапанавала шырокі набор інструментаў, які ўключае ў сябе і падатковыя канікулы, і крэдытныя канікулы, і падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў".

31 сакавіка ўрад плануе прыняць гэты пакет мер і звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з прапановай яго падтрымаць. Далейшыя крокі будуць залежыць ад развіцця сітуацыі, заявіў Сяргей Румас.

Падчас пандэміі каранавіруса многія краіны свету намагаюцца падтрымаць прамысловасць, бізнес і звычайных грамадзян.

18:06 24/03/2020


Загрузка...
Загрузка...