АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Гэта здарылася! Беларускі рубель разграміў даляр

На таргах у Мінску 24 сакавіка даляр знізіўся амаль на чатыры капейкі (-0,0396) да 2,60 беларускага.


Еўра падае на 0,0126 да 2,8174.

Расійскі рубель умацоўваецца на 0,0298 да 3,2996 за 100 адзінак.

Апошнія тыдні курс беларускага рубля імкліва падаў з-за аслаблення расійскага, а той падаў з-за абвалу цэнаў на нафту (да 25-26 даляраў за бараль).

4 сакавіка даляр каштаваў 2,2311, еўра — 2,4898. Потым пачалося зніжэнне рубля. Найвышэйшага значэння даляр і еўра дасягнулі ўчора: 2,6398, а еўра — 2,83.

1 студзеня даляр каштаваў 2,1085, еўра — 2,3637. Г.зн. амерыканская валюта вырасла на 49 капеек, а еўра на 45,4 капейкі

Учора ўвечары і сёння цэны на нафту крыху падраслі, умацаваўся расійскі рубель і адпаведна беларускі да еўра і даляра, піша НН.


13:55 24/03/2020


Загрузка...
Загрузка...