АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Хто дзяліў дзяржаўны пірог у 2019 годзе

Па выніках 2019 года РУП «Белмедтэхніка» і РУП «Белфармацыя» сталі найбуйнейшымі дзяржаўнымі закупшчыкамі. А каму ж дастаўся самы тоўсты кавалак дзяржаўнага пірага?

Хто дзяліў дзяржаўны пірог у 2019 годзе
Згодна з дадзенымі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у 2019 годзе па выніках праведзеных працэдур дзяржаўных закупак заключана каля 227 тыс. дамоў агульным коштам амаль 4,5 млрд рублёў. Пры гэтым 50,8% закупак па-ранейшаму праводзіцца па працэдуры з адной крыніцы, піша ej.by

Сярод 10 самых найбуйнейшых пастаўшчыкоў тавараў і паслуг чатыры будаўнічыя кампаніі, столькі ж пастаўшчыкоў медыцынскіх тавараў і паслуг. Ёсць сярод гэтых кампаній і тыя, якія ўжо паспелі засвяціцца ў карупцыйных скандалах Міністэрства аховы здароўя, але нягледзячы на гэта да гэтага часу адчуваюць сябе вельмі добра на рынку.

І так, топ-10 найбуйнейшых пастаўшчыкоў дзяржавы у 2019 годзе па конкурсных закупках:

ОАО «Дорожно-строительный трест N5» - 41,18 млн рублей
ОАО «Стройтрест N7» - 40,77 млн рублей
ОАО «Строительный трест N14» - 32,79 млн рублей
SIA «LV System Service» - 25,16 млн рублей
СООО «НАТИВИТА» - 24,83 млн рублей
СКУП «Витебский ДСК» - 23,94 млн рублей
ОДО «БЕЛМЕДСНАБТЕХНИКА» - 23,24 млн рублей
ОДО «БЕЛРЕАС» - 17,82 млн рублей
ООО «МОБИЛЬНЫЙ СЕРВИС» - 17,28 млн рублей
ООО «ПЛУТОН ГРУПП» - 16,22 млн рублей

09:28 24/03/2020


Загрузка...
Загрузка...