АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Цана нафты ўпала ніжэй за $29 упершыню за чатыры гады

На таргах ў Лондане цана нафты маркі Brent упершыню са студзеня 2016 года апусцілася ніжэй за $ 29 за бараль, піша rbc.ru.


17 сакавіка ўвечары за бараль Brent на біржы давалі $28,90. Цана нафты маркі WTI ўпала ніжэй за $28 за бараль, за дзень яна знізілася на 4,8%.

На максімумах у студзені 2020 года цана бараля Brent перавышала $71. Аднак з пашырэннем у Кітаі і за яго межамі новай каранавіруснай інфекцыі і рознагалоссямі паміж АПЕК і нафтаздабыўчымі краінамі нафта стала імкліва таннець і за два з паловай месяцы страціла ў цане больш за $40.

Аналітыкі кажуць, што гэта яшчэ не мяжа і ў бліжэйшыя два тыдні цэны на нафту могуць апусціцца да $25 за бараль.

Падзенне нафтавых цэнаў паскорылася пасля развалу пагаднення АПЕК +: Расія і Казахстан адмовіліся ад скарачэння здабычы на 1,5 млн бараляў у суткі, як таго патрабавала Саудаўская Аравія, пераклад НН.


09:24 18/03/2020


Загрузка...
Загрузка...