АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка падпісаў указ аб унясенні змяненняў у газавы кантракт з Расіяй

Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, які ўносіць змены ў пагадненне з урадам Расіі аб пастаўках прыроднага газу.

Гэтым указам прэзідэнт Беларусі ўпаўнаважыў урад на падпісанне пратакола аб папраўцы да міжурадавага пагаднення з РФ ад 2011 года аб умовах пастаўкі прыроднага газу і яго транзіту па тэрыторыі рэспублікі.

Указ датаваны 23 студзеня і апублікаваны на Нацыянальным прававым партале ў суботу.

"Адобрыць праект пратакола аб унясенні змянення ў пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання коштаў (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 года ў якасці асновы для правядзення перамоў", - гаворыцца ва ўказе.

Тэкст праекта пратакола і тлумачэнні з нагоды новага ўказа не публікуюцца. Указ пастанаўляе "часова прымяняць пратакол з даты яго падпісання да ўступлення ў сілу".


11:01 25/01/2020


Загрузка...
Загрузка...