АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

На наступным тыдні пройдуць беларуска-расійскія перамовы пра цану на газ

На наступным тыдні пройдуць беларуска-расійскія перамовы пра цану на газ. У іх паўдзельнічаюць міністры энергетыкі Беларусі і Расіі, інфармуе ТАСС са спасылкай на кіраўніка Мінэнерга РФ Аляксандра Новака. 

Ён нагадаў, што міністэрствы энергетыкі краін "узгадняюць дарожныя карты пра стварэнне адзіных рынкаў у галіне нафты, нафтапрадуктаў, газу і электраэнергіі". Сустрэча міністраў адбудзецца найперш з гэтай нагоды, паколькі "працэс яшчэ не скончаны".

"Мы знаходзімся ў працэсе абмеркавання гэтых пытанняў, у тым ліку і ў пытаннях цаны газу", — сказаў Новак.

Летась Беларусь набыла ў Расіі 20,33 млрд куб. м. прыроднага газу, сёлета чакаецца прыблізна столькі ж. У 2019-м беларусы плацяць за 1 тысячу кубаметраў газу 127 долараў.

10:29 07/11/2019


Загрузка...
Загрузка...