АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ва Ўкраіне адкрылі крымінальную справу аб стварэньні тэрарыстычнай групоўкі праз пастаўку вугалю з «ДНР» празь Беларусь і Эўропу

Галоўнае сьледчае ўпраўленьне Службы бясьпекі Ўкраіны адкрыла крымінальную справу ў дачыненьні некалькіх украінскіх грамадзян і «нявызначаных сьледзтвам замежнікаў» аб стварэньні тэрарыстычнай групоўкі, якая арганізавала незаконную схему пастаўкі ва Ўкраіну вугалю з акупаванай тэрыторыі Данбасу празь Беларусь і эўрапейскія краіны.



Аб адпаведным расьсьледаваньні, распачатым сёлета ў траўні, стала вядома толькі цяпер, пасьля публікацыі ў адзіным дзяржаўным рэестры судовых рашэньняў Украіны, вэрдыкту аднаго зь кіеўскіх судоў аб арышце маёмасьці па выніках ператрусу ў Кіеве, па месцы знаходжаньня групы кампаній «Мегапром», перадае "Радыё Свабода".

Паводле сьледзтва, фактычныя ўладальнікі і службовыя асобы ТАА «Мегапром» пры выкарыстаньні шэрагу іншых кампаній, у тым ліку дзяржаўных, якія знаходзяцца ў кіраваньні Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны, арганізавалі «незаконную здабычу, пастаўку і продаж вугалю», і такім чынам садзейнічалі дзеКАйнасьці тэрарыстычнай арганізацыі.

Як адзначаецца ў судовым рашэньні, у якасьці транзытэраў незаконна здабытага на акупаванай тэрыторыі вугалю былі залучаныя кампаніі-нерэзыдэнты, у тым ліку дзьве з Польшчы (I-COAL Sp z.o.o., Coal Company Sp z.o.o.), з Чэхіі (Carbon-East s.r.o.), зь Вялікай Брытаніі (KRZ Trading Lp), пяць расейскіх кампаній (ААТ «Угольная компания «Кузбассразрезуголь», ТАА «Разрез Кийзасский», ТАА «Алмазная-ДК», ТАА «Разрез Красный Углекоп», ТАА «Экут»), Італіі (SAIF S . P .A .), і дзьве зь Беларусі — ТАА «ЭколайнСистемс» і ТАА «Экойл Кемикл».

«Атрыманая інфармацыя сьведчыць аб наўмысным зьдзяйсьненьні асобамі зь ліку грамадзян Украіны і замежнікаў, у тым ліку нявызначаных, крымінальных злачынстваў, адказнасьць за якія прадугледжана часткай 1 артыкулу 258-3 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны», — адзначаецца ў судовым рашэньні. Санкцыя гэтага артыкулу — пазбаўленьне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў з або без канфіскацыі маёмасьці.

Аб беларускім экспарце каменнага вугалю ва Ўкраіну стала вядома на пачатку 2019 году, калі Белстат абнародаваў статыстыку зьнешняга гандлю за 2018 год. Ва ўкраінскай статыстыцы адпаведныя зьвесткі адсутнічалі.

19:20 06/11/2019


Загрузка...
Загрузка...