АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка дамовіўся: Арабскія Эміраты збудуюць фінансавы цэнтар у Менску

На сустрэчы 5 лістапада ў Арабскіх Эміратах Аляксандар Лукашэнка абмеркаваў праект пабудовы ў Менску Міжнароднага фінансавага цэнтру.


У час візыту ў ААЭ Лукашэнка сустрэўся зь віцэ-прэзыдэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, прэм’ер-міністрам краіны, міністрам абароны і эмірам Дубаю — шэйхам Мухамэдам бэн Рашыдам аль-Мактумам. На гэтай сустрэчы абмяркоўваліся праекты ў транспартна-лягістычнай і фінансавай галінах.

Адзін з такіх праектаў — пабудова з дапамогай ААЭ Міжнароднага фінансавага цэнтру ў Менску. Цяпер, сьцьвярджае прэс-служба Лукашэнкі, праект ужо на стадыі завяршэньня распрацоўкі канцэпцыі.

Партал Tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы сьцьвярджае, што цяпер у якасьці асноўнай пляцоўкі разглядаецца поле між раёнам Зацань, лесапаркам і вадасховішчам Дразды. Плошча, якую могуць аддаць пад праект, складае «да тысячы гектараў» — давядзецца мяняць генэральны плян гораду.

Крыніцы парталу сьцьвярджаюць, што там будзе ня толькі бізнэс-зона, але і забаўляльная, і турыстычная зоны, і нават міжнародны выставачны комплекс (цяпер выставачны цэнтар зьбіраюцца будаваць пад самымі Курапатамі).

svaboda.org
09:16 06/11/2019


Загрузка...
Загрузка...