АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Дэпутаты прапанавалі павысіць дапамогу па беспрацоўі

Памер дапамогі па беспрацоўі прапануеццв павысці. Пра гэта журналістам распавяла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Тамара Красоўская, перадае БЕЛТА.



Дэпутаты выступілі з ініцыятывай канцэпцыі законапраекта "Аб змяненні закона "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь". Красоўская распавяла падрабязнасці: " У тым ліку ставіцца пытанне пра павышэнне дапамогі". Пачаць распрацоўку прапановаў плануецца 6 лістапада на першым пасяджэнні працоўнай групы Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях.

На сёння максімальная дапамога па беспрацоўі ў Беларусі складае 51 рубель — 2 базавыя велічыні. У большасці рэгіёнаў сярэдняя дапамога па беспрацоўі не дацягвае і да 30 рублёў. 

Дапамога па беспрацоўі ў Беларусі — самая нізкая з усіх суседніх краін. 

21:40 05/11/2019


Загрузка...
Загрузка...