АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

На «Белпошце» пракаментавалі масавы сыход топ-менеджараў

Чым быў выкліканы масавы сыход топ-менеджараў, задаецца пытаннем Tut.by.

На «Белпошце» пракаментавалі масавы сыход топ-менеджараў
Летам у манаполіі змяніўся гендырэктар. Уладзімір Матусевіч сышоў у Адміністрацыю прэзідэнта. Зараз ён намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі АП.

Новым кіраўніком «Белпошты» стала Святлана Юркевіч. Да гэтага яна працавала намеснікам гендырэктара па ідэалогіі.

Неўзабаве Юркевіч пазбавілася сваіх намеснікаў — «па тэхнічных пытаннях», «па пытаннях маёмасці», «па інфармацыйных тэхналогіях», «па эканоміцы» і «па эксплуатацыі».

У прэс-службе «Белпошты» адзначылі, што ў адпаведнасці з канцэпцыяй развіцця на прадпрыемстве «вядзецца мэтанакіраваная работа па павышэнні эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці, арганізацыйных працэсаў укаранення інавацыйных тэхналогій і сістэм, што вядзе да змены істотных умоў працы». У сувязі з гэтым «намеснікі генеральнага дырэктара прынялі рашэнне аб спыненні працоўных адносін, што з'яўляецца законным правам кожнага работніка», гаворыцца ў каментары.


13:35 05/11/2019


Загрузка...
Загрузка...