АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Румас незадаволены сітуацыяй у эканоміцы

Сітуацыя ў эканоміцы Беларусі не задавальняе ўрад. Пра гэта 5 лістапада заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на паседжанні Савету Міністраў.

Румас незадаволены сітуацыяй у эканоміцы
Кіраўнік урада адзначыў, што да канца года застаецца менш за два месяцы, часу для задзейнічання рэзерваў, якія не былі выкарыстаныя, вельмі мала. Таму прэм’ер прыгразіў дысцыплінарнымі захадамі ў дачыненні да кіраўнікоў «асобных дзяржаўных органаў», піша БелТА.

Сяргей Румас падкрэсліў, што не выкананыя найважнейшыя параметры росту прадукцыйнасці працы, экспарту і ВУП. Паводле яго, запаволенне росту ВУП абумоўлена адмоўнай дынамікай у ключавых галінах эканомікі – прамысловасці, транспарце і гандлі. Не вырашаецца і сістэмная праблема адсутнасці абаротных сродкаў.

Прэмʼер-міністр даручыў пазначыць выразныя меры выхаду на абяцаныя параметры, асаблівую ўвагу надаць пытанням скарачэння выдаткаў і росту прадукцыйнасці працы.

11:40 05/11/2019


Загрузка...
Загрузка...